Пад знакам дабрачыннасці

У Беларусі праходзіць традыцыйны штогадовы месячнік Чырвонага Крыжа пад дэвізам — “Беларускі Чырвоны Крыж — дзецям”.
У Беларусі праходзіць традыцыйны штогадовы месячнік Чырвонага Крыжа пад дэвізам — “Беларускі Чырвоны Крыж — дзецям”.

Падчас месячніка ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі адбываюцца дабрачынныя мерапрыемствы, маладзёжныя і валанцёрскія акцыі. Арганізаваны збор мастацкай літаратуры, аргтэхнікі, цацак, а таксама ахвяраванняў ад насельніцтва і арганізацый для выхаванцаў дзіцячых дамоў, дзяцей-інвалідаў. У Цэнтральным дзіцячым парку Мінска прайшла шырокамаштабная культурна-асветніцкая акцыя, прысвечаная Сусветнаму дню Чырвонага Крыжа.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter