Па веды — у новыя класы

Больш за 600 вучняў селі за парты ў школе, якая пабудавана ў Гомелі па унікальным праекце
Больш за 600 вучняў селі за парты ў школе, якая пабудавана ў Гомелі па унікальным праекце.

На занятках у новай школеУрачыстае адкрыццё школы адбылося ў першы навучальны дзень пасля зімовых канікул. Тут ёсць дзве вялікія спартыўныя залы, адна з якіх абсталявана месцамі для гледачоў, ёсць зала для рытмікі, а таксама гімнастычныя і трэнажорныя залы. Працуе цір. Акрамя таго, у школе ўкаранёны разнастайныя інфармацыйныя тэхналогіі. Напрыклад, у кожным кабінеце падключана тэлевяшчанне, што ў далейшым дазволіць наладзіць школьнае тэлебачанне. Створана адзіная лакальная сетка, для навучання дзяцей абсталяваны чатыры кабінеты інфарматыкі.

Гэта першая ўстанова адукацыі такога ўзроўню ў Гомелі. Чакаецца, што ў новым навучальным годзе тут будуць навучацца і дзеці-інваліды. Для іх абсталяваны спецыялізаваныя кабінеты, створана неабходная інфраструктура.

Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця новай школы губернатар Гомельскай вобласці Аляксандр Якабсон, гэтую ўстанову можна назваць сапраўдным культурна-адукацыйным цэнтрам. Ён дадаў, што кіраўніцтва вобласці мае намер і ў далейшым надаваць асаблівую ўвагу развіццю адукацыі.

Новая чатырохпавярховая школа ў Гомелі агульнай плошчай больш за 6 тысяч квадратных метраў разлічана на 930 вучнёўскіх месцаў. Яна пабудавана крыху больш чым за год.

Таццяна Шуроўская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter