Па старонках аўдыёкніг

Выдавецтва “Вышэйшая школа” пачынае масавы выпуск электронных выданняў
Выдавецтва “Вышэйшая школа” пачынае масавы выпуск электронных выданняў.

Дырэктар выдавецтва Аляксандр Нячай адзначае, што яшчэ летась было выпушчана 13 назваў электронных выданняў — дапаможнікі па замежных мовах. Сёлета падрыхтаваны мультымедыйны дадатак да практыкума па эстэтыцы. А хутка будзе набыта новае абсталяванне для тыражавання дыскаў. Увогуле плануецца выпускаць электронныя дадаткі да гукавых дапаможнікаў, навучальных і метадычных матэрыялаў па замежных мовах, самастойныя мультымедыйныя выданні.

У “Вышэйшай школе” будуць выпускацца таксама аўдыёкнігі з творамі беларускай і сусветнай класікі, у тым ліку тэматычныя падборкі твораў. Выдавецтва мае намер выпускаць мультымедыйныя выданні і дадаткі па краязнаўчай тэматыцы — для таго, каб папулярызаваць турызм.

Жанна Котава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter