Непаўторны каларыт

Гурт “Троіца” выступіў у Вялікабрытаніі, на фестывалі WOMAD
Брытанская газета The Telegraph раіла чытачам абавязкова патрапіць на выступленне беларускай “Троіцы”: музыкі граюць ажно на 50 розных інструментах. На фестывалі, які існуе з 1980-га, дэманструюцца музыка і танцы народаў з розных краін. У 2001-м фэст уключылі ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы вялікі на планеце. Штогод праводзяцца і рэгіянальныя версіі WOMAD, якія наведваюць дзясяткі тысяч аматараў музыкі.

Этнакалектыў “Троіца” з поспехам выступаў на WOMAD Russia ўжо ў 2013 годзе. Сёлета гурт паклікалі на WOMAD Chile ў Паўднёвую Амерыку, а пасля і ў Вялікабрытанію.

Полацк—Даўгаўпілс

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter