Нечаканая папулярнасць шумілінскіх хваласпеваў

Турысты з Нідэрландаў прыязджаюць у Шуміліна паслухаць праваслаўны царкоўны хор “Благовест”.
Спевы, якія набліжаюць да ІсціныТурысты з Нідэрландаў прыязджаюць у Шуміліна паслухаць праваслаўны царкоўны хор “Благовест”.

Першая група галандскіх турыстаў, што нядаўна гасцявалі ў раёне, выказала пажаданне абавязкова пабываць на канцэрце царкоўных хваласпеваў “Благовест”. Ён заваяваў папулярнасць у Нідэрландах пасля таго, як там быў запісаны і з поспехам разышоўся дыск з псалмамі, літургіямі і песнямі на царкоўнаславянскай і беларускай мовах, а шумілінскія харысты далі некалькі канцэртаў.

На гэты раз хор прадставіў гасцям новую праграму, прысвечаную гісторыі царкоўных хваласпеваў. У канцэрце гучалі знакамітыя грузінскі, грэцкі, пюхціцкі распевы — адметныя формы вакальнай музыкі, нешта сярэдняе паміж звычайнай гаворкай і мелодыяй. Распевы складаюць характэрную рысу ўсходніх музычных храмавых культур, калі яны ёсць, то амаль не выкарыстоўваюцца музычныя інструменты. Для заходнееўрапейскага слухача такая музыка здаецца незвычайнай, таму і выклікае вялікі інтарэс.

Тур у Шумілінскі раён арганізаваў нідэрландскі дабрачынны фонд “Дапамажы людзям”, які даўно супрацоўнічае з сацыяльнымі і адукацыйнымі ўстановамі раёна. На гэты раз прадстаўнікі фонду вырашылі пазнаёміць сваіх суайчыннікаў са славутасцямі раёна і беларускімі нацыянальнымі традыцыямі.

Ірына Цімохіна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter