Наваселле ў Белавежскай пушчы

У Нацыянальным парку “Белавежская пушча” пачалі разводзіць еўрапейскіх ланяў (даніэляў)
У Нацыянальным парку “Белавежская пушча” пачалі разводзіць еўрапейскіх ланяў (даніэляў).

Першая сустрэча з наваколлемЗ гэтай мэтай у Польшчы было закуплена 83 такія прыгожыя жывёліны, паведаміла спецыяліст па інфармацыі прыродаахоўнай установы Таісія Скуратава. Для навасёлаў, якіх прывезлі ў пушчу ў сярэдзіне сакавіка, у Пашукоўскім лясніцтве пабудаваны спецыяльны вальер плошчай 2 тысячы гектараў.

Упершыню еўрапейскія лані былі завезены ў пушчу ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя, і ў 1885 годзе іх налічвалася больш за 700. Аднак у час Першай сусветнай вайны іх цалкам знішчылі драпежнікі і бракарьеры. Другая спроба развядзення ланяў была арганізавана ў пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Аднак, на думку вучоных, даніэлі, адпушчаныя на волю, сталі здабычай драпежнікаў.

Мэта новага праекта — аднаўленне фауны пушчы, а таксама вырошчванне ланяў для іх наступнага рассялення па лесапаляўнічых гаспадарках і лясніцтвах Беларусі.

Віялета Сямёнава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter