Навігатар па сталіцы

У выдавецтвы “Вышэйшая школа” выйшаў у свет на рускай і англійскай мовах фотаальбом “Мінск і наваколлі”
У выдавецтвы “Вышэйшая школа” выйшаў у свет на рускай і англійскай мовах фотаальбом “Мінск і наваколлі”.

Даведнік, у якім 344 старонкі, дазваляе не толькі пазнаёміцца з адметнымі месцамі сталіцы і цэнтральнага рэгіёна краіны, але і скласці маршрут, выбраць куток для адпачынку, азнаёміцца з сучаснымі спартыўнымі комплексамі, музейнымі цэнтрамі і мемарыяламі, фермерскімі сядзібамі.

Кніга змяшчае інфармацыю пра Мінск, яго культавыя будынкі, а таксама весткі пра музеі, мастацкія галерэі і выставачныя комплексы, тэатры, канцэртныя залы. Матэрыялы, прысвечаныя адметнасцям вобласці, згрупіраваны па напрамках і ступені аддаленасці ад сталіцы.

Кніга знаёміць з гісторыка-культурнай спадчынай шэрагу старажытных населеных пунктаў вобласці, гісторыяй адноўленых храмаў, імёнамі і лёсамі знакамітых ураджэнцаў
Беларусі.

Марат Гаравы
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter