Настойлівы шлях вядзе да адзінай мытнай прасторы

Фарміраванне Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана будзе завершана да 2010 года.
Фарміраванне Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана будзе завершана да 2010 года.

Аб гэтым на Міжпарламенцкай асамблеі ЕўрАзЭС заявіў намеснік генеральнага сакратара Садружнасці Яўген Ворсін. Рашэнне аб фарміраванні пакета дакументаў па Мытнаму саюзу Расіі, Беларусі і Казахстана было прынята ў жніўні мінулага года. Ён павінен уключаць у сябе 23 дакументы. З іх 18 на сённяшні дзень ужо ўзгоднены і знаходзяцца ва ўрадах трох дзяржаў. Гэтыя дакументы рэгулююць мытна-тарыфную палітыку, знешнеэканамічную дзейнасць, стварэнне адзінай мытнай пра-сторы. Пяць астатніх праектаў дакументаў будуць датычыцца натуральных манаполій, вызначаць канкурэнтнае асяроддзе, правілы субсідзіравання. Гэта, на думку Яўгена Ворсіна, вельмі важныя і складаныя пытанні, на вырашэнне якіх кожны з бакоў мае ўласны погляд.

Яўген Ворсін адзначыў, што іншай сур’ёзнай перашкодай на шляху фарміравання Мытнага саюза з’яўляецца ўступленне Расіі, Казахстана і Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Расія плануе далучыцца да яе ў 2007-2008 годзе, Казахстан — у 2008 годзе. Беларусь зараз вядзе перагаворы аб умовах уступлення. “Важна, каб у сувязі з гэтым дасягнутыя на сённяшні дзень дамоўленасці па фарміраванню Мытнага саюза прынцыпова не змяніліся”, — падкрэсліў намеснік генеральнага сакратара ЕўрАзЭС.

Ён таксама паведаміў, што распрацаваны план дзеянняў па адаптацыі дакументаў, неабходных для стварэння Мытнага саюза, з нацыянальнымі заканадаўствамі краін-удзельніц. Гэты план разлічаны на 2007-2010 гады. Пасля яго рэалізацыі фарміраванне саюза будзе завершана, падкрэсліў Яўген Ворсін.

Пытанне фарміравання Мытнага саюза Расіі, Казахстана і Беларусі будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні Міждзяржаўнага савета краін-членаў ЕўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Пасяджэнне плануецца правесці ў ліпені гэтага года ў Маскве.

Ганна Бандарчук
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter