На мяжы трох краін

XVII Міжнародны маладзёжны лагер “Бе-Lа-Русь-2008” прайшоў у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці
Адкрыццё лагера, як заўсёды, было цікавымXVII Міжнародны маладзёжны лагер “Бе-Lа-Русь-2008” прайшоў
у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці.

З 1992 года кожнае лета палатачны лагер “Бе-La-Русь” разбіваецца на гістарычным месцы ля Кургана Дружбы на стыку межаў Расіі, Беларусі і Латвіі. Нязменныя арганізатары маладзёжнага лагера — Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Саюз моладзі за прагрэс Латвіі, Расійскі саюз моладзі.

Курган Дружбы быў узведзены ў гонар баявога сяброўства рускіх, беларускіх і латышскіх партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны. Яго адкрыццё адбылося 3 ліпеня 1959 года. Ад кургана пракладзены тры алеі: у бок Беларусі высаджаны бярозы, да Расіі — клёны, у бок Латвіі — ліпы. На вяршыні кургана расце дуб, які сімвалізуе добрасуседскія адносіны трох народаў.

Кожны год “гаспадыняй” лагера становіцца адна з маладзёжных арганізацый, што дазваляе прыўносіць навізну ў праграму мерапрыемства.

Юлія Весніна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter