На ганаровым месцы

Паштовая марка “Напалеон Орда” ўвайшла ў дзесятку лепшых на конкурсе ў Вене
Паштовая марка “Напалеон Орда” ўвайшла ў дзесятку лепшых на конкурсе ў Вене. Гэта адбылося на міжнародным конкурсе “Вялікі прыз выставы WIPA 2007”.

Сярод прэтэндэнтаў на званне лепшых значыліся паштовыя адміністрацыі больш чым 70 краін, якія даслалі на конкурс свае самыя прыгожыя выпускі марак 2007 года.

Журы, якое складаецца з вядомых мастакоў марак, прадстаўнікоў аўстрыйскай пошты, дзяржаўнай друкарскай карпарацыі, філатэлістычнай прэсы зрабіла выбар на карысць Славакіі (першае месца і тытул “Самая прыгожая марка свету 2007 года”, краіне прысуджаны кубак “Галоўны прыз выставы WIPA” за мастацкае афармленне малога ліста з адной маркай “Браціслаўскі Замак”); Чэшскай Рэспубліцы (другое месца за блок “Мост Чарльза”); Швецыі (трэцяе месца за блок з двух марак у гонар 300-й гадавіны з дня нараджэння батаніка Карла Лінея). Маркі з Ісландыі і Бразіліі падзялілі чацвёртае і пятае месцы, Чылі заняла шостае месца за счэпку з трох марак, Украіна — сёмае, Ліхтэнштэйн — восьмае, Ганконг — дзевятае і Беларусь — дзесятае месца за блок з двух марак, прысвечаны 200-годдзю беларускага пісьменніка, мастака і музыканта Напалеона Орды.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter