На беразе японскага свету

Беларускія аматары сучаснай культуры Краiны ўзыходзячага сонца правялі фестываль «Хiган»
Беларускія аматары сучаснай культуры Краiны ўзыходзячага сонца правялі фестываль «Хiган».

Гульня святла і ценю — адметная рыса фестывалюХiган перакладаецца як «той бераг», гэта свята асенняга i вясновага раўнадзенства. Па традыцыi ў гэты дзень у Японіі памiналi памерлых, а цяпер хiган наблiжаецца да хэлоўiна з яго змрочнай атрыбутыкай i маскарадным убраннем. На фестывалi ў Мiнску заўсёдная карнавальнасць свята звычайна мае форму тэатралiзаванага шоў.

Прайшлі і разнастайныя конкурсы: у майстэрстве стварэння вiдэа-клiпа, у маляваннi, спяваннi пад караоке. Прайшлі семiнары, на якіх можна было даведацца пра асаблiвасцi сучаснай японскай культуры. Самым яркiм па традыцыi стаў конкурс касплэй, што значыць «касцюмiраваная гульня». У ёй кожны атаясамляе сябе з якiм-небудзь персанажам анiмэ, бярэ яго iмя, пераймае асаблiвасцi адзення, рухаў, мовы… Галоўнае правiла — стопрацэнтнае падабенства да выбранага героя. Каб дасягнуць такога вынiку, неабходна шмат часу i цярпення, касцюм часам даводзiцца шыць каля паўгода. Затое ўбор — як сапраўдны твор мастацтва, не горшы за намаляваны аўтарамi анiмэ арыгiнал.

Фестываль доўжыўся два днi i стаў незабыўным пранiкненнем у iмперыю японскай неарамантыкi, якая прыйшлася даспадобы мiльёнам людзей па ўсiм свеце.

Нiна Шпакоўская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter