Месца для вясёлых сустрэч

Летні амфітэатр у Віцебску праз дзесяцігоддзі ізноў ператварыўся ў лёдавы адкрыты каток
Марознае надвор’е — тое, што трэба для катанняЛетні амфітэатр у Віцебску праз дзесяцігоддзі ізноў ператварыўся ў лёдавы адкрыты каток.

Як і шмат гадоў таму, “у яме” (так віцебскія старажылы завуць месца, дзе знаходзіцца славутая канцэртная пляцоўка) ізноў можна пакатацца на каньках, расказаў намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Павел Лосіч. Па яго словах, каля 400 чалавек прыйшлі на пачатку месяца на першае масавае катанне пад адкрытым небам. Для аматараў актыўнага адпачынку працуе пракат канькоў, арганізаваны продаж гарачай гарбаты. Гараджане з задавальненнем успрынялі ідэю аднаўлення работы катка на старым месцы.

Яшчэ адна адкрытая пляцоўка для фігурыстаў-аматараў створана на Цэнтральным спартыўным комплексе. Там таксама арганізаваны пункт пракату інвентару. З надыходам маразоў у абласным цэнтры заліта амаль 40 хакейных каробак. Віцебскія арганізатары спартыўнага адпачынку не забылі і аб лыжніках. Для іх створана 11 лыжных трас.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter