Месца для рарытэтаў

У Гомелі ствараецца музей аўтамабіляў пад адкрытым небам
У Гомелі ствараецца музей аўтамабіляў пад адкрытым небам.

Арганізатары плануюць размясціць у музеі найбольш цікавыя мадэлі аўтатранспарту, у тым ліку і рарытэтныя. Як паведаміў галоўны спецыяліст па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама Сяргей Разанаў, стварэнне музея прадугледжана рэгіянальнай праграмай развіцця музейных устаноў у 2007-2010 гадах. Ужо знойдзены ўчастак, дзе размесціцца музей-выстава тэхнікі: на тэрыторыі Савецкага раёна горада. Спачатку падборам экспанатаў будуць займацца аўтатранспартныя прадпрыемствы вобласці. Паралельна плануецца прыцягнуць да стварэння музея і прыватных асоб — уладальнікаў рэдкіх аўтамабіляў.

Дзіяна Грышанава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter