Мастакі наваколля

У Віцебску карціны мастакоў вывесяць на гарадскіх агароджах

У Віцебску пройдзе выстава карцін на агароджы.

З творчасцю сучасных беларускіх мастакоў зараз можна пазнаёміцца не толькі ў музеях, але і на гарадскіх агароджах. На гэты конт у цэнтры Віцебска з’явяцца рэпрадукцыі карцін пяці беларускіх мастакоў: Аляксандра Дасужава, Руслана Вашкевіча, Сяргея Каваля, Уладзіслава Стальмахава, Віктара Альшэўскага.

— Аналагічныя выставы беларускіх творцаў праходзілі ўжо ў Варшаве і Мінску. Увогуле мы плануем правесці такія акцыі ва ўсіх абласных гарадах рэспублікі, — паведаміла Антаніна Серакова, брэнд-менеджар «Зубр Капітал» і арганізатар выставы на агароджы. — Пасля Віцебска, напрыканцы красавіка, пачнём адбор мастакоў у Гомелі. Пры гэтым стаць удзельнікам праекта зможа кожны жадаючы. Таксама мы збіраемся паказаць нашы работы за мяжой.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter