Марудны Гайша.

Ёсць у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці вялікая вёска з назвай Гайшын. Ёсць вёска з такой жа назвай і ў Літве, а на Украіне — гарадок Гайсін. Сустракаў я і людзей з прозвішчам Гайшун. Дык што ж значыць найменне Гайшын?Я.Фёдараў, Магілёў

Ёсць у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці вялікая вёска з назвай Гайшын. Ёсць вёска з такой жа назвай і ў Літве, а на Украіне — гарадок Гайсін. Сустракаў я і людзей з прозвішчам Гайшун. Дык што ж значыць найменне Гайшын?
Я.Фёдараў, Магілёў

— Паважаны спадар Фёдараў, вы абсалютна дакладна акрэслілі месцазнаходжанне населеных пунктаў Гайшын і Гайсін. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца адзіная вёска з назвай Гайшын, якая мае мясцовыя варыянты Гейшын і Гайшыно. З такой жа назвай сустракаецца населены пункт у Літве. Абодва гэтыя паселішчы паходзяць ад адной асновы — ад імя-мянушкі  Гайша, якая ўзнікла ад літоўскага слова gaisus. Такую мянушку ў мінулым давалі людзям, якія вельмі марудна ўсё рабілі, а ў некаторых мясцовасцях гэта слова ўжывалі ў адносінах да нерашучых людзей. На базе гэтага ж  слова ўтварыліся і прозвішчы Гайшун, Гайс, Гайсёнак, якія неаднаразова сустракаюцца ў іменаслоўнай сістэме беларусаў.
Мяркуючы па структурным афармленні назвы паселішча (яна аформлена  пры дапамозе прыналежнага суфікса — ын), можна зрабіць выснову, што яна ўзнікла ў перыяд актыўнага развіцця феадальнага землеўладання і першапачаткова ўказвала на імя-мянушку чалавека, якому належаў зямельны надзел. Прыналежны характар мае і назва ўкраінскага пасёлка Гайсін, але паходжанне іншае: ва ўкраінскай мове сустракаецца слова “гайша” ў значэнні “забіяка, разбойнік”. Верагодна, такія рысы характару былі адзначаны ў імені-мянушцы першага заснавальніка паселішча.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter