Мадэмуазэль Блюз

Яна — адна з самых экстравагантных жанчын. Яе завуць мадэмуазэль Блюз, французскай Марлен Дытрых. Вы яшчэ не здагадаліся, хто гэта? Канешне ж Патрысія Каас. З ёй мне пашчасціла сустрэцца ў Віцебску на “Славянскім базары”.
Патрысія Каас Яна — адна з самых экстравагантных жанчын.
Яе завуць мадэмуазэль Блюз, французскай Марлен Дытрых. Вы яшчэ не здагадаліся, хто гэта? Канешне ж Патрысія Каас. З ёй мне пашчасціла сустрэцца ў Віцебску на “Славянскім базары”.

— Што прывяло вас у Беларусь?
— Упершыню я пабывала ў Расіі 20 год назад і памятаю вельмі цёплы прыём. Так мяне сустракаюць і ў Беларусі, таму я прыязджаю сюды, як толькі з’яўляецца магчымасць.
— Ці збіраецеся спець разам пераможцам конкурсу?
— Такая ідэя ў мяне з’явілася даўно. Я хацела б падзяліцца песнямі з майго рэпертуару з маладым спеваком. Ён пеў бы на рускай мове, я — на французскай, але пакуль што няма часу гэтым заняцца. Я люблю усё рабіць грунтоўна, і рэалізацыя гэтага праекта зойме не адзін месяц. А пакуль што я працую над альбомам «Кабарэ «Блюз».
— У вас моцны характар. Як ён фарміраваўся?
— Характар дастаўся ад бацькоў, яны навучылі мяне верыць у сябе. Артысту неабходна знайсці свой шлях і трымацца яго, адшукаць непаўторнасць у іміджы і стылі. Ёсць і іншыя рэчы, якія неабходны ў жыцці — сям’я, дзеці… Дарэчы, менавіта бацькі заўсёды падтрымлівалі маё жаданне пець. Без іх я бы ніколі не стала тым, кім ёсць.
— Якога мужчыну лічыце вартым сябе?
— Такога пакуль што не сустрэла (смяецца). Ён павінен мець пачуццё гумару, зарабляць крыху больш, чым я, але гэта патрэбна не мне, а найперш яму, каб мог адчуваць сябе вартым мужчынам.
— Хто дапамагаў вам ў жыцці?
— Запісаць першы альбом дапамог Дэпардзье. Яго менеджэр выпадкова прыйшоў у кабарэ, дзе я працавала, і пачуў мае песні. Пасля запрашэння ў Парыж я ў 19 год запісала свой першы сінгл, затым альбом «Мадэмуазэль пяе блюз», які меў поспех.
У Парыжы я саромелася свайго нямецкага акцэнту, імкнулася не гаварыць, а больш усміхацца. Мяне прымалі за халоднага чалавека. А вось Азнавур, Мантан, Дэлон вельмі добра адносіліся да мяне.
— Што для вас шчасце?
— Адчуваць сябе каханай і любіць сябе. Я — шчаслівая жанчына. Побач са мной сябры і родныя. Я люблю падарожжы, а самае любімае месца для мяне — дом на поўдні Францыі, ля якога расце вялікі каштан.

Наталля Пахамовіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter