Лепш адзін раз убачыць...

Сёлета Беларусь плануе наладзіць 15 нацыянальных экспазіцый за мяжой.План правядзення нацыянальных выставаў за мяжой зацверджаны пастановай Савета Міністраў. Яго рэалізацыя павінна садзейнічаць папулярызацыі айчынных тэхналогій, навуковых распрацовак, тавараў і паслуг на знешнім рынку. У Расіі, напрыклад, пройдуць тры нацыянальныя выставы: у Екацярынбургу, Маскве і Краснадары. Акрамя таго, будзе арганізавана эспазіцыя на міжнародным прамыслова-эканамічным форуме “Расія адзіная” ў Ніжнім Ноўгарадзе...
Сёлета Беларусь плануе наладзіць 15 нацыянальных экспазіцый за мяжой.

План правядзення нацыянальных выставаў за мяжой зацверджаны пастановай Савета Міністраў. Яго рэалізацыя павінна садзейнічаць папулярызацыі айчынных тэхналогій, навуковых распрацовак, тавараў і паслуг на знешнім рынку. У Расіі, напрыклад, пройдуць тры нацыянальныя выставы: у Екацярынбургу, Маскве і Краснадары. Акрамя таго, будзе арганізавана эспазіцыя на міжнародным прамыслова-эканамічным форуме “Расія адзіная” ў Ніжнім Ноўгарадзе.

Нацыянальныя выставы Беларусі пройдуць таксама ва Узбекістане, Лівіі, Германіі, Польшчы, Казахстане, Літве і Украіне. Экспазіцыі айчынных тавараў і паслуг з’явяцца на Берлінскай міжнароднай сельскагаспадарчай выставе “Зялёны тыдзень”, міжнароднай выставе VietnamExpo ў В’етнаме, Сірыйскай міжнароднай прамысловай выставе SIMA.

Арганізатарамі выставаў і экспазіцый выступяць міністэрствы гандлю, замежных спраў, Беларуская гандлёва-прамысловая палата.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter