Колькасць беларусаў расце

У Беларусі сёлета нарадзілася больш за трыццаць дзве тысячы дзяцей.
У Беларусі сёлета нарадзілася больш за трыццаць дзве тысячы дзяцей.

Па словах намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяны Шаметавец, большая колькасць нованароджаных адзначаецца ў Гомельскай вобласці — 111,6 працэнта. У Брэсцкай вобласці гэты паказчык склаў 108,9 працэнта, у Магілёўскай — 108,3 працэнта. Найменшы рост колькасці нараджэнняў быў у Віцебскай і Мінскай абласцях (адпаведна 105,1 і 104,8 працэнта).

Па тэмпах росту нараджальнасці гарады апярэджваюць вёску. Так, колькасць нованароджаных у гарадах рэспублікі склала 108,8 працэнта, а ў сельскай мясцовасці — 104,5 працэнта. Прычым, найбольшы рост нараджальнасці адзначаецца ў гарадскіх паселішчах Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцей.

— У рэспубліцы складваецца дэмаграфічная сітуацыя, якая патэнцыяльна спрыяе павышэнню нара-джальнасці, — гаворыць Таццяна Шаметавец. — Прымаюцца меры для таго, каб не страціць гэты патэнцыял.

Вядома, у сярэднім 70 працэнтаў нараджэнняў дзяцей прыходзіцца на жанчын ва ўзросце 20-24 гады і 25-29 гадоў. І колькасць жанчын, якія ўваходзяць у гэтыя ўзроставыя групы, будзе павялічвацца да 2010 года, а затым пойдзе на спад. Такім чынам, 2008-2013 гады будуць самымі спрыяльнымі для рэспублікі з пункту гледжання патэнцыяльных магчымасцяў для прыпынення скарачэння нараджальнасці.

Увогуле колькасць насельніцтва Беларусі цяпер складае 9 мільёнаў 702 тысячы чалавек. Нацыянальнай праграмай дэмаграфічнай бяспекі прадугледжана, што да 2011 года колькасць беларусаў значна павялічыцца, і агульны каэфіцыент нараджальнасці складзе 10-11 на 1000 жыхароў.

Ірына Цімафеева
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter