Колеры творчасці

Шмат адценняў унікальных элементаў народных традыцый увабраў у сябе IV міжнародны фестываль “Вентспілскі вянок–2007”.
Шмат адценняў унікальных элементаў народных традыцый увабраў у сябе IV міжнародны фестываль “Вентспілскі вянок–2007”.

У свяце ўдзельнічалі дваццаць пяць калектываў і салістаў, якія прадстаўлялі адзінаццаць нацыянальных культур, у тым ліку латышскую, літоўскую, беларускую, рускую, украінскую, татарскую і башкірскую, румынскую, малдаўскую і яўрэйскую.

З усёй Латвіі з’ехаліся ў горад на Венце калектывы і асобныя выканаўцы. “Вентспілскі вянок” яшчэ раз праявіўся як фестываль наватарскі. І ў плане не толькі тэхнічных сродкаў, але і мастацкіх форм.

Відовішчным і непаўторным быў гала-канцэрт у алімпійскім комплексе “Вентспілс”. Арганізатары змаглі ўсё наладзіць такім чынам, што выступленне прайшло на адным дыханні.

“Вентспілскі вянок” — фестываль міжнародны. На гэты раз у ім прымала ўдзел сямейнае трыо “Ваакс” з Магілёўскай вобласці. Гэты калектыў выступіў не толькі на гала-канцэрце, але і парадаваў вентспілчан на другі дзень асобным канцэртам у гарадскім цэнтры культуры.

Вентспілс, Латвія
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter