Класікі глядзяць у будучыню

У Коласаўскім музеі працягваецца міжнародны літаратурны праект, прысвечаны 90-годдзю паэмы “Новая зямля”Гэты твор адзін з самых вядомых у беларускай літаратуры. Своеасаблівая “Біблія беларусаў”, чытанне якой дапамагае нам лепш асэнсаваць і Бацькаўшчыну, і сваё месца ў гэтым свеце. Безумоўна, і ў іншых народаў ёсць падобныя творы. Але як у кожнага адна матуля, так і родная зямля, з якой адчуваеш крэўную повязь, — таксама ў кожнага адна. Зрэшты, суайчыннікі замежжа маюць “у сэрцы дзве радзімы”, ды ў тым няма супярэчнасці. Як і ў выразе “новая зямля”: яна ж існуе спрадвеку…
У Коласаўскім музеі працягваецца міжнародны літаратурны праект, прысвечаны 90-годдзю паэмы “Новая зямля”

Пісьменнік Баграт ШынкубаГэты твор адзін з самых вядомых у беларускай літаратуры. Своеасаблівая “Біблія беларусаў”, чытанне якой дапамагае нам лепш асэнсаваць і Бацькаўшчыну, і сваё месца ў гэтым свеце. Безумоўна, і ў іншых народаў ёсць падобныя творы. Але як у кожнага адна матуля, так і родная зямля, з якой адчуваеш крэўную повязь, — таксама ў кожнага адна. Зрэшты, суайчыннікі замежжа маюць “у сэрцы дзве радзімы”, ды ў тым няма супярэчнасці. Як і ў выразе “новая зямля”: яна ж існуе спрадвеку…
Музей Якуба Коласа ладзіў чарговую імпрэзу ў плыні праекта “Зямля — аснова ўсёй Айчыне”. Як глядзіцца “энцыклапедыя беларускага жыцця” ў шырокім літкантэксе? На працягу года “Новую зямлю” параўноўвалі з іншымі вядомымі эпасамі краін Еўропы і Азіі. Браліся творы на іншых мовах, якія сталі знакавамі літсімваламі розных нацый. Разглядвалі раман-паэму яўрэйскага літаратара Тэадора Герцля “Старая новая зямля”, раман “Чатыры Евангеллі” Эміля Заля, паэму “Поры года” літоўца Хрысціёнаса Данелайціса.
Нядаўна ў Коласаўскім доме гаварылі пра раман “Рассечаны камень” абхазкага пісьменніка Баграта Шынкубы. Гэта нацыянальны раман, міфатворчы “ратавальны” эпас, удалая спроба па-мастацку замацаваць у рэальнасці спрадвечна абхазкі, а шырэй і горскі побыт і быццё, знікненне якога ідзе ад пачатку царскай каланізацыі. Захаваць памяць пра адметны побыт — азначае зберагчы традыцыю, уратаваць Абхазію ад асіміляцыі ў глабальным свеце. Тая ж місія “ратавання”, дарэчы, была і ў Коласавай “Новай зямлі”, створанай на парозе савецкай інтэрнацыяналізацыі ды татальнай урбанізацыі. Абодва аўтары адстойваюць права сваіх народаў на нацыянальную самасвядомасць і аўтаномнасць, на права, кажучы словамі Якуба Коласа, “сваім уласным краем край свой родны называць”.
Выступалі пісьменнік Ганад Чарказян, а таксама скульптар, паэт-перакладчык і кампазітар Хізры Асадулаеў, дацэнта Інстытута журналістыкі БДУ Таццяна Студзенка. Вельмі ўпрыгожыла імпрэзу выступленне армянскага танцавальнага ансамбля “Эрэбуні”, якім кіруе Рузана Аванесян.

Іван Іванаў

На здымку:
Пісьменнік Баграт Шынкуба
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter