Каштоўнасць слова

Літаратары з розных краін сабраліся ў Смаргоні за круглым сталом
Літаратары з розных краін сабраліся ў Смаргоні за круглым сталом.

Сёлета свята беларускага пісьменства прымала СмаргоньСёння, відавочна, кнігі паўсюль знаходзяцца ў жорсткай канкурэнцыі з інтэрнетам і тэлебачаннем. Пра гэта гаварылася на трэцім Міжнародным форуме “Мастацкая літаратура як сродак зносін народаў”. Ён прайшоў у Смаргоні з нагоды Дня беларускага пісьменства, сабраў літаратараў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Літвы, Польшчы, Сербіі ды іншых краін. Усе разам яны спрабавалі шукаць адказы на няпростыя пытанні, што ўзнікаюць у сучасных майстроў слова.

Як пісаць – пытанне пытанняў. Бо, як вядома, прадаецца найперш літаратура забаўляльная, “отвлекающая”, як назваў яе галоўны рэдактар часопіса “Иностранная литература” А. Лівергант. Такая літпрадукцыя, як правіла, не стымулюе духоўных пошукаў, не дае адказаў на надзённыя пытанні. І пошукі герояў сучаснасці ў літаратуры таксама актуальныя. Галоўны рэдактар часопіса “Нёман” Алесь Бадак упэўнены: “У свеце і ў нашай краіне за апошнія гады нічога настолькі глабальна не змянілася, каб з’явіўся нейкі новы герой. Аднак герой нашага часу мае збіральны характар. Такі ж характар і ў літаратуры. Часам гавораць: дзе сённяшні Леў Талстой? Яго няма. Але калі сабраць шмат пісьменнікаў разам, то атрымаецца “Талстой нашага часу”. Прычына такога стану літаратуры, на мой погляд, не ў саміх пісьменніках, а ў тым, як да нас ставяцца чытачы”.

Тым не менш кніга па-ранейшаму ў цане. Як паведаміў галоўны рэдактар выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі” Уладзімір Саламаха, за гэты год у Беларусі выдадзена 7800 назваў кніг, усяго каля 55 мільёнаў экзэмпляраў. Такім чынам, на кожнага беларуса прыхо-дзіцца кніг па 6. Як бачым, мы па-ранейшаму шмат чытаем.

Дзякуючы такім сустрэчам пісьменнікі нала-джваюць творчыя сувязі, знаёмяцца з культурай і мовай іншых народаў. Да таго ж на старонках замежных выданняў з’яўляюцца і творы з Беларусі: наша мастацкае слова ідзе на літаратурныя рынкі свету.

Аляксандр Калеснікаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter