Кардыёлагі даюць надзею

Першую аперацыю на адкрытым сэрцы правялі ў Гродне
Першую аперацыю на адкрытым сэрцы правялі ў Гродне.

61-гадоваму пацыенту з дыягназам ішэмія паспяхова зрабілі аортакаранарнае шунціраванне. Галоўны ўрач Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы Святаслаў Савіцкі паведаміў, што аперацыя доўжылася каля чатырох гадзін і выканана згодна з праграмай маштабнага асваення сучасных кардыяхірургічных тэхналогій.

Гродзенскія хірургі і анестэзіёлагі разам са спецыялістамі РНПЦ “Кардыялогія” на чале з вядучым кардыёлагам краіны Юрыем Астроўскім, якія прыехалі ў Гродна ў якасці кансультантаў, у бліжэйшы час плануюць прааперыраваць яшчэ каля 10 пацыентаў.

Раман Свірыдзенка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter