Калядоўшчыкі з аркестрыкам

Абрадавыя дзеі, якія шануюць на Беларусі, музыкі ўпрыгожылі аўтэнтычнымі мелодыямі“Музычна-вандроўны аркестрык “Vuraj” прапануе ўсім жадаючым тэатралізаваную праграму да Новага года і Калядаў.” Абвестка прыйшла ў рэдакцыю па электроннай пошце. А што, цудоўная ідэя! Аматары народнага мастацтва на чале з лідарам гурта Сяргеем Доўгушавым, спеваком і збіральнікам фальклорных музычна-песенных скарбаў, разгледзелі ў святах нагоду для творчай самарэалізацыі. І вось мы можам цяпер запрасіць у якасці падарунка сабе і блізкім на Каляды добрых музыкаў. Якія ў ладзе не толькі з нотамі ды інструментамі, але і абрады ведаюць народныя, могуць у іх плыні па-майстэрску тварыць сваё дзейства-чарадзейства. Па словах Сяргея, яны з сябрамі зрабілі “сапраўдныя беларускія Каляды” — адмысловую праграму з песнямі, танцамі, з казкамі, гульнямі, чароўнымі падарункамі ды сюрпрызамі. Да таго ж аўтэнтычную, заснаваную на нашых традыцыях. Бо ёсць у дзеі такія персанажы яшчэ з дахрысціянскіх часоў, як Зюзя ці Каза-танцорка, ды і Смаргонскі Мядзведзь дрэсіраваны — з мясцовым радаводам. У аркестрыку гучаць народныя інструменты, а песні музыкаў — усе з фальклору, у тым ліку і з уласных іх запісаў аўтэнтычных спеваў.
Абрадавыя дзеі, якія шануюць на Беларусі, музыкі ўпрыгожылі аўтэнтычнымі мелодыямі

З душой, з натхненнем ладзіць Калядныя імпрэзы гурт “Vuraj”“Музычна-вандроўны аркестрык “Vuraj” прапануе ўсім жадаючым тэатралізаваную праграму да Новага года і Калядаў.” Абвестка прыйшла ў рэдакцыю па электроннай пошце. А што, цудоўная ідэя! Аматары народнага мастацтва на чале з лідарам гурта Сяргеем Доўгушавым, спеваком і збіральнікам фальклорных музычна-песенных скарбаў, разгледзелі ў святах нагоду для творчай самарэалізацыі. І вось мы можам цяпер запрасіць у якасці падарунка сабе і блізкім на Каляды добрых музыкаў. Якія ў ладзе не толькі з нотамі ды інструментамі, але і абрады ведаюць народныя, могуць у іх плыні па-майстэрску тварыць сваё дзейства-чарадзейства. Па словах Сяргея, яны з сябрамі зрабілі “сапраўдныя беларускія Каляды” — адмысловую праграму з песнямі, танцамі, з казкамі, гульнямі, чароўнымі падарункамі ды сюрпрызамі. Да таго ж аўтэнтычную, заснаваную на нашых традыцыях. Бо ёсць у дзеі такія персанажы яшчэ з дахрысціянскіх часоў, як Зюзя ці Каза-танцорка, ды і Смаргонскі Мядзведзь дрэсіраваны — з мясцовым радаводам. У аркестрыку гучаць народныя інструменты, а песні музыкаў — усе з фальклору, у тым ліку і з уласных іх запісаў аўтэнтычных спеваў.
Ці ўпішацца ў жыццё музычна-вандроўны аркестрык? Час пакажа. Прынамсі, заслугоўвае ўвагі спроба энтузіястаў “вандраваць з музыкай”, як тое было ў Сярэднявеччы, калі — згадаем Брэменскіх музыкаў — вясёлыя артысты рухаліся з горада ў горад, ладзячы прадстаўленні. І варта не марудзіць з запрашэннем гурта “Vuraj” у госці, пакуль ён не павандраваў за птушкамі ў далёкія далі. Цяпер, звяртае ўвагу Сяргей, музыкі адкрыты для прапановаў: кожны можа звярнуцца, запрасіць іх на свята. І нават, казаў, у замежныя суполкі беларусаў гатовы ехаць знаёміцца і прэзентаваць сваю творчасць. Для зручнасці, дарэчы, створана і спецыяльная старонка гурта ў адной з сацсетак інтэрнэта.
Нядаўна я звязаўся з Сяргеем па тэлефоне. Ён удакладніў: гурт выступаў у Калядную пару ў мінскім гандлёва-забаўляльным цэнтры “Galileo” — ён у адным будынку з аўтавакзалам і побач з вакзалам чыгуначным. Былі гастролі ў Віцебску па дзіцячых “ялінках”, у тым ліку і “Калядны ранішнік” у драўлянай зале Цэнтра народных мастацтваў і рамёстваў “Задзвінне” — па запрашэнні сяброў з фальклорнага гурта “Паўночная Сухадроўка”. Дарэчы, віцебскія мае калегі так пісалі пра дзейства: “Творчы складнік праграмы ўвасобілі артысты мінскага музычна-вандроўнага аркестрыка “Vuraj”. Іх любоў да беларускай культуры, адчуванне яе сапраўдных глыбінных вытокаў перадаліся ўсім прысутным”.
Яшчэ гурт едзіў па запрашэнні калядаваць у глыбінку, у паселішчы Крупкі ды Бобр. Хадзілі артысты-калядоўшчыкі і па Мінску, віншуючы з Калядамі сяброў, знаёмых, вядомых пісьменнікаў, мастакоў, і, вядома ж, музыкантаў. Дарэчы, усе, хто грае, спявае ды мае ў калядным гурце адметныя ролі — самі прафесійныя музыкі. Наста Папова — скрыпачка, Вольга Палякова — грае на флейце і вобраз Казы ўвасабляе, кантрабасіст Эрык Арлоў выконвае ролю Зюзі, Андрэй Гарошка — бубнач, Андрэй Еўдакімаў на гармоніку грае, што дастаўся яму ў спадчыну ад дзеда з Горак.
Цяга да спеваў ва ўраджэнца вёскі Новае Торчылава з-пад Воршы Сяргея Доўгушава — ад таленавітай маці, якая і цяпер спявае ў мясцовым клубе. А сам ён актыўна далучыўся да народных спеўных, музычных традыцый у Акадэміі музыкі, дзе навучаўся спевам у Надзеі Аляксандраўны Губскай і Віктара Іванавіча Скорабагатава. Сяргей лічыць, што народнае мастацтва можа знайсці шлях да кожнай душы, асаблівы ж зарад пазітыўнай энергіі нясуць абрадавыя музыка і спевы. Так што блаславенне гаспадароў з Калядамі ў песенна-музычнай плыні — гэта якраз тое, што трэба для ўдалага пачатку Новага года.

Іван Ждановіч

На здымку:
З душой, з натхненнем ладзіць Калядныя імпрэзы гурт “Vuraj”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter