Калі збліжаюцца сэрцы

У горадзе Сасновы Бор Ленінградскай вобласці даўно працуе АЭС, а вось у беларускім Астраўцы яна толькі будуецца. Дзякуючы суайчыннікам з Санкт-Пецярбурга паміж гарадамі пульсуе ток сяброўстваКалі ёсць электраток, то ёсць і турбіна, якая яго выпрацоўвае. Так і ў наладжванні кантактаў: абавязкова павінен быць чалавек, які гарыць справай, рухае яе. Піцерская беларуска Ірына Рогава, прэзідэнт Санкт-Пецярбургскага спецыялізаванага фонду “Белыя Росы” — з катэгорыі тых людзей, якія кіпяць ідэямі. А гартаючы справаздачы фонду, не перастаеш дзівіцца: як шмат паспелі зрабіць нашы суайчыннікі ў паўночнай расійскай сталіцы за апошнія гады! Творчыя гурты піцерскіх беларусаў можна пабачыць на розных конкурсах, фэстах, урачыстасцях з нагоды памятных дат… Нашы землякі актыўныя пад час правядзенне дзён культуры Беларусі у Санкт-Пецярбургу, адкрылі клас у адной з піцерскіх школ з факультатыўным вывучэннем беларускай мовы. Ды ці мала іншых спраў! Хто зацікавіўся — гляньце ў інтэрнэце, колькі зроблена. А цяпер фонд стаў самым актыўным “рухавіком прагрэсу” ў развіцці стасункаў паміж Астраўцом і Сасновым Борам.
У Ірыны Рогавай шмат сяброў у Беларусі і РасііУ горадзе Сасновы Бор Ленінградскай вобласці даўно працуе АЭС, а вось у беларускім Астраўцы яна толькі будуецца. Дзякуючы суайчыннікам з Санкт-Пецярбурга паміж гарадамі пульсуе ток сяброўства
Калі ёсць электраток, то ёсць і турбіна, якая яго выпрацоўвае. Так і ў наладжванні кантактаў: абавязкова павінен быць чалавек, які гарыць справай, рухае яе. Піцерская беларуска Ірына Рогава, прэзідэнт Санкт-Пецярбургскага спецыялізаванага фонду “Белыя Росы” — з катэгорыі тых людзей, якія кіпяць ідэямі. А гартаючы справаздачы фонду, не перастаеш дзівіцца: як шмат паспелі зрабіць нашы суайчыннікі ў паўночнай расійскай сталіцы за апошнія гады! Творчыя гурты піцерскіх беларусаў можна пабачыць на розных конкурсах, фэстах, урачыстасцях з нагоды памятных дат… Нашы землякі актыўныя пад час правядзенне дзён культуры Беларусі у Санкт-Пецярбургу, адкрылі клас у адной з піцерскіх школ з факультатыўным вывучэннем беларускай мовы. Ды ці мала іншых спраў! Хто зацікавіўся — гляньце ў інтэрнэце, колькі зроблена. А цяпер фонд стаў самым актыўным “рухавіком прагрэсу” ў развіцці стасункаў паміж Астраўцом і Сасновым Борам.
Астравец – горад старажытныЗадума наладзіць сяброўства гарадоў нарадзілася ў Ірыны Рогавай пад час правядзення ў чэрвені 2012-га ў Гродне чарговага пасяджэння Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа. Там Ірына Ігараўна ўпершыню пачула: праект АЭС у Астраўцы ідэнтычны праекту станцыі, што пабудавана амаль 40 гадоў таму пад Санкт-Пецярбургам. “Для мяне задума аказалася вельмі цікавай, важнай і па справе, і па душы, — ахвотна расказала Ірына Ігараўна. — Я ведаю, што некаторыя мае землякі яшчэ насцярожана ставяцца да ідэі Беларускай АЭС, бо ў нас быў Чарнобыль. Таму вырашыла паехаць у Сасновы Бор, пагаварыць з кіраўніцтвам горада аб магчымасці развіцця кантактаў з Астраўцом. Прыйшла з ідэяй да кіраўніка Сасноваборскага муніцыпальнага ўтварэння Дзмітрыя Пуляеўскага. Ён з задавальненнем падтрымаў ініцыятыву”. Прайшло яшчэ некалькі месяцаў, і гарады ўжо абмяняліся дэлегацыямі. А нядаўна з лёгкай рукі Ірыны Рогавай падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Астравецкім райвыканкамам, Сасноваборскім муніцыпальным утварэннем і Санкт-Пецярбургскім спецыялізаваным фондам “Белыя Росы”. У хуткім часе ў Астраўцы Ірына Ігараўна прадставіць і праграму збліжэння гарадоў.
У якіх жа галінах бачаць развіццё стасункаў паміж гарадамі-энергетыкамі піцерскія беларусы? “Паколькі асноўная задача фонду — папулярызацыя ў Расіі ўсяго беларускага, то і супрацоўніцтва будзе развівацца ў многіх кірунках: эканоміка, культура, адукацыя, — дзеліцца думкамі Ірына Ігараўна. — Але найперш, лічу, жыхарам Астраўца неабходна наладзіць сяброўскія стасункі з сасноваборцамі. Для гэтага варта дапамагчы ім як мага часцей прыязджаць у Сасновы Бор. Яны пабачаць, як развіваецца горад, як жывуць людзі, як наладжаны кантроль за радыяцыйнай бяспекай. Упэўненая, што кантакты будуць вельмі плённымі. Наш фонд можа паспрыяць наладжванню паездак”. У піцерскай суполкі беларусаў ужо ёсць добры досвед супрацоўніцтва са школамі Мінска. Ірына Рогава за тое, каб і школьнікі Астраўца сталі удзельнікамі падобных праектаў. Яна з актывістамі фонду плануе арганізаваць гадавы працоўны лагер для студэнтаў, якія ў будучыні хочуць звязаць працу і жыццё з Астраўцом. Для іх можна будзе ладзіць экскурсіі на Ленінградскую АЭС, сустрэчы і круглыя сталы са спецыялістамі.
Шмат планаў у Ірыны Рогавай і ў сферы развіцця ўзаемавыгадных беларуска-расійскіх стасункаў. “Беларускія тавары карыстаюцца вялікім попытам у расіян, — з упэўненасцю кажа яна. — І мы бачым, што тут таксама можам прыкласці сілы, дапамагчы беларускім прадпрыемствам прабівацца на расійскі рынак. У маі Сасноваму Бору спаўняецца 40 гадоў. Вядома ж, на святочныя ўрачыстасці будуць запрошаны прадстаўнікі многіх гарадоў і краін. Мы хочам зладзіць там выставу прадукцыі прадпрыемстваў як Астраўца, так і іншых гарадоў Беларусі. Нехта пабачыць, яму спадабаецца, а там адзін крок і да дагавораў аб супрацоўніцтве”.
Слухаючы гэтую жанчыну і адчуваючы энергію, якую яна пасылае, я ніколькі не сумняваюся: усё будзе менавіта так, як задумана. Відаць, Ірына Ігараўна належыць да той прамяністай катэгорыі людзей, якія здольныя гарэць самі — і запальваць агонь у сэрцах іншых.

Іна Ганчаровіч
На здымках:
У Ірыны Рогавай шмат сяброў у Беларусі і Расіі
Астравец – горад старажытны
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter