Каб ведалі ў свеце…

У Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур Беларусі падвялі вынікі першага конкурсу сярод грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа на лепшыя культурныя праектыУ адной з сацыяльных сетак ёсць старонка-форум для беларусаў Італіі, дзе яны віртуальна сустракаюцца, абмяркоўваюць хвалюючыя іх пытанні. У асноўным жа гэта сябры беларускай суполкі “Беларусь”, якая з’явілася ў італьянскім Неапалі тры гады таму. Днямі, калі я заходзіла на іх старонку, там было зарэгістравана сорак шэсць удзельнікаў. У анонс жа вынесена: “Заключная (перад летнімі канікуламі) сустрэча беларускіх суайчыннікаў адбудзецца ў памяшканні Сgil па вуліцы Тарына, 16”. Ёсць на старонцы і фотаальбомы, і справаздачы аб мерапрыемствах. Суайчыннікі, як бачым, ідуць у нагу з часам: скарыстоўваюць тэхнічныя магчымасці ў грамадскай дзейнасці. Гэта добры прыклад для суполак і ў іншых краінах. Бо цяпер, дзякуючы камп’ютару, інтэрнэту, скайпу, мабільнаму тэлефону ды такім старонкам у сацыяльных сетках, намнога прасцей станавіцца бліжэй адзін да другога.
У Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур Беларусі падвялі вынікі першага конкурсу сярод грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа на лепшыя культурныя праекты

Беларускі з італьянкамі знаходзяць агульную мовуУ адной з сацыяльных сетак ёсць старонка-форум для беларусаў Італіі, дзе яны віртуальна сустракаюцца, абмяркоўваюць хвалюючыя іх пытанні. У асноўным жа гэта сябры беларускай суполкі “Беларусь”, якая з’явілася ў італьянскім Неапалі тры гады таму. Днямі, калі я заходзіла на іх старонку, там было зарэгістравана сорак шэсць удзельнікаў. У анонс жа вынесена: “Заключная (перад летнімі канікуламі) сустрэча беларускіх суайчыннікаў адбудзецца ў памяшканні Сgil па вуліцы Тарына, 16”. Ёсць на старонцы і фотаальбомы, і справаздачы аб мерапрыемствах. Суайчыннікі, як бачым, ідуць у нагу з часам: скарыстоўваюць тэхнічныя магчымасці ў грамадскай дзейнасці. Гэта добры прыклад для суполак і ў іншых краінах. Бо цяпер, дзякуючы камп’ютару, інтэрнэту, скайпу, мабільнаму тэлефону ды такім старонкам у сацыяльных сетках, намнога прасцей станавіцца бліжэй адзін да другога.
Святочная імпрэза ў ІталііА вось у Цэнтры нацыяльных культур у Мінску даведаліся пра існаванне новай суполкі суайчыннікаў у Італіі не праз Інтэрнэт, а дзякуючы конкурсу сярод грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа на лепшыя культурныя праекты, якія яны здзяйсняюць у краінах пражывання. Кіраўнік асацыяцыі “Беларусь” Таццяна Пумпулева напісала пра некаторыя, праведзеныя землякамі ў Неапалі, мерапрыемствы і акцыі. Сярод іх – святкаванне Масленіцы, абмеркаванне новаўвядзенняў у закон аб іміграцыі.
Дарэчы, упершыню на сувязь з Цэнтрам нацыянальных культур выйшлі і Цэнтр беларускай мовы і культуры пры Бакінскім славянскім універсітэце, што нядаўна адкрыты ў Азербайджане, а таксама культурная аўтаномія “Беларусы Мурама”.
Усяго ж у конкурсе ўдзельнічалі дваццаць шэсць суполак з дванаццаці краін. “Мэтай конкурсу было, з аднаго боку, даведацца аб кірунках дзейнасці культурных аб’яднанняў суайчыннікаў у краінах іх пражывання, — гаворыць дырэктар РЦНК Міхаіл Рыбакоў. — З другога — заахвоціць землякоў актыўней займацца творчай справай па папулярызацыі беларускай культуры ў свеце”.
Таццяна Пумпулева (справа) і яе дзелавыя партнёры з БеларусіНа гэты раз сярод удзельнікаў не выбіраліся лепшыя. “Дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур і невялікімі падарункамі будуць узнагароджаны ўсе канкурсанты”, — адзначае Міхаіл Рыбакоў. А вось у наступным годзе будзе больш карпатлівы адбор. Ды і прызы, між іншым, таксама будуць іншыя. “Калі кірунак дзейнасці суполкі песенна-танцавальны, узнагароджваць будзем, напрыклад, камплектам сцэнічных касцюмаў, калі музычны — неабходнымі інструментамі, — удакладняе Міхаіл Леанідавіч. — Калі ж турыстычны — падборкай метадычных матэрыялаў, атласамі, картамі Беларусі”.

Кацярына Мядзведская

На здымках:
Беларускі з італьянкамі знаходзяць агульную мову
Святочная імпрэза ў Італіі
Таццяна Пумпулева (справа) і яе дзелавыя партнёры з Беларусі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter