Кінавіншаванне з юбілеем

Дні беларускага кіно сталі падзеяй у Рэспубліцы Комі.
Дні беларускага кіно сталі падзеяй у Рэспубліцы Комі.

Дні беларускага кіно адкрыліся паказам фільма Рэнаты Грыцковай “Маленькія ўцекачы” і былі прысвечаны 10-годдзю стварэння ў Комі нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусь”. Увогуле ж у праграму ўключаны карціны “Мяне завуць Арлекіна”, “З юбілеем пачакаем”, “Трэцяга не дадзена”, “Сын старшыні”, “Наш браняпоезд”, “Юрка — сын камандзіра”, “Дачка камандзіра”, “Дзяўчынка шукае бацьку”, “Вянок санетаў”, “Зорка Венера” і іншыя.

Паказы беларускіх фільмаў пройдуць па ўсёй Рэспубліцы Комі — у Дамах культуры, гарадскіх кінатэатрах і вясковых клубах. Падобная культурная акцыя адбываецца ў гэтым расійскім рэгіёне ўжо ў другі раз. Упершыню Дні беларускага кіно праходзілі ў Комі ў 2004 годзе.

Вольга Карнеева
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter