Гучаў у Вене “Паланез Агінскага”

Напрыканцы снежня ў Вене ладзілася традыцыйная сустрэча беларусаў АўстрыіУ беларускім Пасольстве сабраліся прадстаўнікі дыяспары, сярод якіх супрацоўнікі міжнародных арганізацый, бізнэсоўцы, навукоўцы, журналісты, дзеячы культуры і мастацтва, выкладчыкі і студэнты. Разам мы святочна адзначалі надыход Калядаў, Раства Хрыстова і Новага года. З вітальным словам да суайчыннікаў звярнуўся Валерый Варанецкі, Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы. Ён сардэчна падзякаваў усім гасцям за працу на карысць Бацькаўшчыны.
Напрыканцы снежня ў Вене ладзілася традыцыйная сустрэча беларусаў Аўстрыі

Гасцінна сустракалі суайчыннікаў у беларусім пасольствеУ беларускім Пасольстве сабраліся прадстаўнікі дыяспары, сярод якіх супрацоўнікі міжнародных арганізацый, бізнэсоўцы, навукоўцы, журналісты, дзеячы культуры і мастацтва, выкладчыкі і студэнты. Разам мы святочна адзначалі надыход Калядаў, Раства Хрыстова і Новага года. З вітальным словам да суайчыннікаў звярнуўся Валерый Варанецкі, Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы. Ён сардэчна падзякаваў усім гасцям за працу на карысць Бацькаўшчыны.
У выкананні артыстак хору “Белая Русія”, якія прыехалі з Мінска, гучалі вядомыя беларускія мелодыі ды песні. Гэта было, дарэчы, завяршэнне двухтыднёвага турнэ хору, які выступаў на шматлікіх сцэнічных пляцоўках Вены і федэральнай зямлі Ніжняя Аўстрыя. Гуртом кіруе Алёна Сакалоўская. Асабліва ўпадабалі ўсе “Паланез Агінскага”: яго спявалі некалькі разоў “на біс”. Павесяліла гасцей і знакамітая беларуская “Лявоніха”. З прыхільнасцю было сустрэта і выступленне скрыпачкі Юліі Лебядзенкі.
Не абышлося і без святочнага фуршэту. Можна было не толькі пачаставацца беларускім квасам, бярозавым сокам, бутэрбродамі, іншымі прысмакамі, але і абмяняцца ўражаннямі, завязаць знаёмствы. Мне асабіста цікава было гутарыць са спадарыняй Вольгай, жонкай беларускага футбаліста Аляксея Мятліцкага, сям’я якога жыве ў Лінцы. Былі таксама размовы і з беларусамі з Клостэрнойбурга, з Вены.
Усе мы былі ўсцешаны сустрэчай у Пасольстве, якая, безумоўна, аб’ядноўвае нас, суайчыннікаў, вялікім пачуццём любові да роднай Бацькаўшчыны. Ёсць надзея, што падобныя імпрэзы дапамогуць нам і надалей ладзіць кантакты, сувязі і, магчыма, з часам стварыць і згуртаванне беларусаў Аўстрыі.
Наталля Нойрайтэр, г. Вена

На здымку:
Гасцінна сустракалі суайчыннікаў у беларусім пасольстве
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter