Гэта будзе архітэктурны ансамбль

Лёс мінскай гасцініцы “Беларусь” вырашыць міжнародны конкурс
Лёс мінскай гасцініцы “Беларусь” вырашыць міжнародны конкурс.

Улічваючы вялікую цікавасць з боку інвестараў, вырашана правесці перадпраектны міжнародны конкурс на забудову тэрыторыі ў межах вуліцы Старавіленскай, праспекта Машэрава і ракі Свіслач. Ужо сёння гатоўнасць паўдзельнічаць у гэтым праекце выказалі шэсць буйных міжнародных праектных бюро. Як вядома, генеральны план забудовы праспекта Пераможцаў у сталіцы быў прадстаўлены Прэзідэнту ў пачатку года ў Мінскай гарадской ратушы. Адзін з праектаў увасабляў будаўніцтва гасцінічна-дзелавога цэнтра.

Па меркаванні спецыялістаў, цяпер эксплуатацыя гасцініцы “Беларусь” з’яўляецца мала-эфектыўнай, а яе памяшканні не адпавядаюць міжнародным патрабаванням. Архітэктары прапаноўваюць стварыць ў межах вуліцы Старавіленскай, праспекта Машэрава і ракі Свіслач новы архітэктурны ансамбль. Ён павінен уключаць сучасны гасцінічны комплекс і дзелавы цэнтр, які адпавядае сусветным стандартам, а таксама забаўляльны цэнтр, спартыўныя будынкі і іншыя аб’екты.

Аксана Шыкуць
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter