Экспанаты займаюць належнае месца

Інтэр’ер шляхецкай хаты абнаўляецца ў музеі-сядзібе Тадэвуша Касцюшкі
У музеі-сядзібе Тадэвуша Касцюшкі ў Мерачоўшчыне заўсёды госціІнтэр’ер шляхецкай хаты абнаўляецца ў музеі-сядзібе Тадэвуша Касцюшкі.

Як вядома, музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі знаходзіцца ва ўрочышчы Мерачоўшчына Брэсцкай вобласці. Ён уключае восем пакояў, пяць з якіх — мемарыяльныя. Больш за ўсё музейных прадметаў знаходзіцца ў гасцінай — стол, гадзіннік, кандэлябры, люстэрка. Гэтыя адрэстаўраваныя экспанаты XVIII стагоддзя. Сцены пакоя ўпрыгожаны партрэтамі сяброў і блізкіх лю-дзей Тадэвуша Касцюшкі. У пакоі маці ўстаноўлена калыска.

Падмурак і падвалы сядзібы ўдакладняліся ў ходзе археалагічных раскопак. На гэтым месцы і адноўлена хата Касцюшкі. Падчас правядзення работ было знойдзена мноства экспанатаў. У асноўным гэта прадметы побыту — жалезныя вырабы, кераміка, манеты, якія зараз выстаўлены ў музеі-сядзібе.

Па словах дырэктара Ірыны Анціпенка, колькасць гасцей музея-сядзібы Тадэвуша Касцюшкі з кожным годам павялічваецца. Так, летась тут пабывала каля 12 тысяч наведвальнікаў і столькі ж — да кастрычніка сёлета.

Вераніка Лебедзева
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter