Эканоміка — з улікам геаграфіі

Пачалася падрыхтоўка да будаўніцтва транспартна-лагістычных цэнтраў у Валожынскім і Мінскім раёнах
Пачалася падрыхтоўка да будаўніцтва транспартна-лагістычных цэнтраў у Валожынскім і Мінскім раёнах.

На сумесным пасяджэнні абе-дзвюх палат Нацыянальнага сходу віцэ-прэм’ер Беларусі Віктар Бура нагадаў, што ў краіне прынята праграма развіцця транспартна-лагістычных цэнтраў да 2015 года. Паводле яе прадугледжваецца стварыць 19 цэнтраў, у тым ліку на перасячэнні важнейшых транспартных калідораў. Будаўніцтва транспартна-лагістычных цэнтраў дасць магчымасць больш эфектыўна выкарыстоўваць эканамічны патэнцыял краіны, інтэгрыраваць яго ў сусветную сістэму на падставе лагістыкі, з улікам выгаднага геаграфічнага становішча.

Мяркуецца, што новыя праекты прыцягнуць дадатковыя інвестыцыі з замежжа, будуць створаны новыя рабочыя месцы, павялічацца прыбыткі ад рэалізацыі транспартна-лагістычных і спадарожных паслуг.

Алена Саланенка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter