Еўрапейскі зрэз графікі

Першая Мінская міжнародная выстава “Арт-лінія” адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы.
Першая Мінская міжнародная выстава “Арт-лінія” адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы.

На ёй — больш за 160 графічных твораў майстроў з Беларусі, Аўстрыі, Італіі, Германіі, Арменіі, Сербіі, Украіны, Расіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Эстоніі. Як паведаміў галоўны куратар праекта, старшыня Міжнароднай гільдыі мастакоў Фёдар Ястраб, экспазіцыя — гэта свайго роду агляд сучаснага еўрапейскага графічнага мастацтва: ад кожнай краіны прадстаўлена не больш 20 работ пяці мастакоў. Акрамя таго, напярэдадні выставы праводзіўся конкурс работ, іх ацэньвала міжнароднае журы на чале з народным мастаком Беларусі, графікам, удзельнікам Расійскай акадэміі мастацтваў Георгіем Паплаўскім. Па выніках конкурсу дыпломамі ўзнагароджаны 20 мастакоў.

Такая выстава право-дзіцца ўпершыню за ўсю гісторыю беларускай культуры. Для шырокай публікі яна цікавая тым, што прадстаўляе зрэз еўрапейскай графікі, а беларускія мастакі знаёмяцца з новымі тэндэнцыямі. Адной з іх, што знайшла адбіццё ў экспазіцыі, стаў лічбавы друк. Але ёсць работы і ў традыцыйнай тэхніцы, у тым ліку літагравюры.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter