Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў прадстаўнікоў рэгіянальных грамадскіх арганізацый беларусаў у Расіі медалём Францыска Скарыны

Дзякуй за працу!

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў прадстаўнікоў рэгіянальных грамадскіх арганізацый беларусаў у Расіі медалём Францыска Скарыны

Як гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кіраўніка дзяржавы, медаля ўдастоены старшыня рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Томскай вобласці” Любоў Адаскевіч і старшыня рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Масквы” Аксана Солапава. Медалямі актывістак беларускага руху ўшанавалі за значны асабісты ўклад у пашырэнне беларускага нацыянальнага мастацтва, умацаванне культурных і навуковых сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй.

На інфапартале суполкі “Беларусы Расіі” знаходзім, што НКА беларусаў Томскай вобласці працуе з 2000 года, сёння ў яе ўваходзяць каля 200 чалавек. Творчыя калектывы дыяспары ўдзельнічаюць ва ўсіх рэгіянальных нацыянальных фестывалях і святах, а таксама рэалізуюць адукацыйныя праекты ў школах і ўстановах дадатковай адукацыі. Любоў Адаскевіч кіруе беларускай суполкай з дня яе заснавання.

Аксана Солапава ўзначаліла Савет НКА“Беларусы Масквы” ў 2015 годзе. Сама арганізацыя зарэгістравана ў 2000-м. Традыцыйныя штогадовыя мерапрыемствы — гэта культурна-асветніцкія і мемарыяльныя акцыі, навукова-практычныя канферэнцыі, “круглыя сталы”, вечары памяці, святы паэзіі, канцэрты майстроў мастацтваў Беларусі, сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай. Па ініцыятыве “Беларусаў Масквы” на Кутузаўскім праспекце ўсталяваны помнік беларускаму Песняру — Янку Купалу.

Віншуем супляменніц!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter