Аддаць даніну памяці загінулым салдатам Вялікай Айчыннай вайны ў Аляксандраўскі сад у Маскве прыйшлі ветэраны, палітыкі, дыпламаты, прадстаўнікі беларускай дыяспары

Дзякуй за мір!

Аддаць даніну памяці загінулым салдатам Вялікай Айчыннай вайны ў Аляксандраўскі сад у Маскве прыйшлі ветэраны, палітыкі, дыпламаты, прадстаўнікі беларускай дыяспары


Фота mos-holidays.ru

Да Магілы Невядомага Салдата ўскладзены вянок ад Пасольства Беларусі ў Маскве. Урачыстая цырымонія прысвячалася 71-й гадавіне Перамогі. У ёй прынялі ўдзел Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, ветэраны Вялікай Айчыннай, расійскія парламентарыі, прадстаўнікі інтэграцыйных органаў, беларускай дыяспары і дыпламаты.  Кветкі былі ўскладзены і да памятных знакаў “Горад-герой Мінск” і “Брэсцкая крэпасць-герой”: на Алеі гарадоў-герояў у Аляксандраўскім садзе. Урачыстая цырымонія завяршылася праходжаннем роты ганаровай варты і ваеннага аркестра.

“Не выпадкова мы аддаем даніну памяці загінулым салдатам Вялікай Айчыннай ля Магілы Невядомага Салдата, — казаў у размове з журналістамі Ігар Петрышэнка. — Ні ў якім разе нельга забываць тых, хто, ахвяруючы жыццём, абараняў родную зямлю”. Пасол нагадаў, што перамога далася савецкаму народу вялікай цаной. “Менавіта ля Магілы Невядомага Салдата выразна разумееш: не існуе нічога больш каштоўнага, чым мір”, — адзначыў ён.

А ў Дзелавым і культурным комплексе беларускага Пасольства ў Маскве да Дня Перамогі адкрылася выстава “Непакораная Беларусь” Белдзяржмузея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У экспазіцыі — дакументы і фатаграфіі, падпольны партызанскі друк, асабістыя рэчы ўдзельнікаў вайны. Экспануюцца прадметы, знойдзеныя на месцы лагера смерці “Трасцянец”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter