Дзядзькавы ўніверсітэты

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася дакументальна­-мастацкая выстава “Душы маёй тварэнні…” да 85-х угодкаў Янкі Раманоўскага. Гэта — родны пляменнік Песняра.Светлыя таленты і вабяць да сябе, і спрыяюць абуджэнню творчых здольнасцяў іншых людзей. А яшчэ цікава аналізаваць, як у тым ці іншым родзе з’яўляюцца адметныя асобы. Што гэта — гены? Ці сама атмасфера жыцця побач з духоўна багатымі творцамі прыўзнімае чалавека над побытам, спрыяе самавыяўленню, праяўленню іскры Божай?
У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася дакументальна-­мастацкая выстава “Душы маёй тварэнні…” да 85-х угодкаў Янкі Раманоўскага. Гэта — родны пляменнік Песняра.

Янка РаманоўскіСветлыя таленты і вабяць да сябе, і спрыяюць абуджэнню творчых здольнасцяў іншых людзей. А яшчэ цікава аналізаваць, як у тым ці іншым родзе з’яўляюцца адметныя асобы. Што гэта — гены? Ці сама атмасфера жыцця побач з духоўна багатымі творцамі прыўзнімае чалавека над побытам, спрыяе самавыяўленню, праяўленню іскры Божай?
Мастака Янку Раманоўскага ў свеце мастацтва ведаюць як чалавека, які адыграў значную ролю ў станаўленні беларускай графічнай школы. Адным з першых у Беларусі ён пачаў працаваць у складанай тэхніцы афорта, яго літаграфіі “А хто там ідзе?”, “Янка Купала ў Пецярбургу”, “Дума аб Радзіме” і сёння прадстаўлены ў асноўнай экспазіцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
Але хто ён такі, гэты Раманоўскі? Адкуль у яго такая глыбокая цікавасць да Купалавай творчасці? Многае становіцца зразумелым, калі ведаеш: ён сын малодшай сястры Янкі Купалы, Леакадзіі Дамінікаўны Раманоўскай, названы ёй Янкам у гонар брата. Ён і нарадзіўся ў Купалавым доме, жыў там. “З натуры маляваў партрэты паэта, яго сваякоў і знаёмых, купалаўскія мясціны ў Мінску і Ляўках,” — чытаем у інтэрнэце. Па словах самога мастака, родны дзядзька, Янка Купала, быў для яго першым крытыкам і дарадчыкам аж да апошняга развітання ў 1941-м.
У Купалаўскім музеі, вядома ж, збіраюць матэрыялы як пра Песняра, так і пра яго акружэнне, родзічаў. Мастацкая частка выставы “Душы маёй тварэнні…” дае магчымасць пабачыць адметныя графічныя і жывапісныя творы мастака з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Заканамерна, што сярод іх ёсць партрэты Янкі Купалы і сваякоў творцы, дзеячаў культуры Беларусі, ілюстрацыі да твораў Песняра. А ў дакументальнай частцы — фотаздымкі, асабістыя рэчы мастака. Усё гэта дапамагае лепш зразумець, як вялікі талент Янкі Купалы ўплываў на творчасць пляменніка, а таксама як сам Янка Раманоўскі, таленавіты нашчадак роду Луцэвічаў, далей нёс эстафету творчасці.

Іван Іванаў

На здымку:
Янка Раманоўскі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter