Дзве мовы для метро

Назвы станцый у мінскім метро з 20 красавіка будуць аб’яўляць на беларускай і англійскай мовах
Назвы станцый у мінскім метро з 20 красавіка будуць аб’яўляць на беларускай і англійскай мовах

Начальнік Мінскага метра-палітэна Расціслаў Юрэня паведаміў: у сувязі з правядзеннем у беларускай сталіцы чэмпіянату свету па хакеі ў працы метрапалітэна плануюцца і іншыя новаўвядзенні. “Увесь блок моўных аб’яваў у вагонах і на станцыях будзе дублявацца на англійскай мове, у тым ліку назвы станцый. Запіс праведзены — засталося яго загрузіць у інфарматары. Гэтая сістэма будзе запушчана з 20 красавіка”, — адзначыў Расціслаў Юрэня.
Кантралёрам і касірам выдалі ўжо расійска-англійскія і англа-расійскія размоўнікі: каб маглі на базавым узроўні кантактаваць з гасцямі. Плануецца падключыць і валанцёраў з ліку студэнтаў Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта, існуе папярэдняя дамоўленасць. Валанцёры будуць дзяжурыць каля кантралёраў і змогуць дапамагчы ўдзельнікам і заўзятарам чэмпіянату зарыентавацца ў незнаёмым горадзе.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter