Дзе жэняць Цярэшку

Пра старажытную забаву не забыліся ў Лепельскім раёне Віцебшчыны
Пра старажытную забаву не забыліся ў Лепельскім раёне Віцебшчыны.

Нават турысты з замежжа прыязджаюць у вёску Велеўшчына, каб паўдзельнічаць у вясёлай каляднай гульні “Жаніцьба Цярэшкі”. Сутнасць яе ў тым, каб пазнаёміць хлопцаў і дзяўчат. Старажытны рытуал дазваляе маладым людзям паказаць і красу, і спрыт. Гульня ўключае танцы, жартаўлівыя песні і прыпеўкі, а завяршаецца вясёлым застоллем.

Як лічаць этнографы, у аўтэнтычным выглядзе абрад “Жаніцьба Цярэшкі” захаваўся толькі на Лепельшчыне, што і прываблівае замежных турыстаў. Сёлета, напрыклад, цікавасць да пацешнага вяселля праявілі галандскія і польскія тураператары, і ў Велеўшчыне сустракалі гасцей з гэтых краін. У свяце ўдзельнічалі беларускія этнографы і фалькларысты. Раней і польскія спецыялісты прыязджалі ў вёску, каб пабачыць абрад. Выдадзеная пасля гэтага серыя паштовак, прысвечаная лепельскай “Жаніцьбе Цярэшкі”, цяпер скарыстоўваецца як сувенір.

Дзіяна Курыла
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter