Дубкі ля Бабруйскай крэпасці

Больш за 500 дэлегатаў з усёй Беларусі сабраў фінал XI Рэспубліканскага экафорумуЭкафорум сёлета прысвячаўся Году экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя. Якім будзе заўтрашні свет? Ці будзе ў ім утульна нашым нашчадкам? Пытанні аховы наваколля, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў — прыярытэтныя ў дзейнасці дзяржавы. Таму ідзе перабудова, удасканаленне тэхналагічных працэсаў. Змяншаюцца аб’ёмы скідаў забруджвальных рэчываў у прыроднае асяроддзе. Склалася сістэма мерапрыемстваў, скіраваных на ахову наваколля. І экафорумы таксама штогод становяцца вялікім сходам, на якім падводзяцца вынікі “зялёнага руху” за год. Першы экафорум прайшоў у 2003-м у Оршы, затым гасцей прымалі Горкі, Полацк, Мядзел, Браслаў, Рэчыца, Белавежская пушча, Гродна, Брэст і Маладзечна.
Больш за 500 дэлегатаў з усёй Беларусі сабраў фінал XI Рэспубліканскага экафоруму

Прыгожай атрымалася цырымонія пасадкі дубкоў ля Бабруйскай крэпасціЭкафорум сёлета прысвячаўся Году экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя. Якім будзе заўтрашні свет? Ці будзе ў ім утульна нашым нашчадкам? Пытанні аховы наваколля, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў — прыярытэтныя ў дзейнасці дзяржавы. Таму ідзе перабудова, удасканаленне тэхналагічных працэсаў. Змяншаюцца аб’ёмы скідаў забруджвальных рэчываў у прыроднае асяроддзе. Склалася сістэма мерапрыемстваў, скіраваных на ахову наваколля. І экафорумы таксама штогод становяцца вялікім сходам, на якім падводзяцца вынікі “зялёнага руху” за год. Першы экафорум прайшоў у 2003-м у Оршы, затым гасцей прымалі Горкі, Полацк, Мядзел, Браслаў, Рэчыца, Белавежская пушча, Гродна, Брэст і Маладзечна.
Сёлета сталіцай экафоруму, на які сабралася больш за 500 дэлегатаў, стаў Бабруйск. Зацікаўлены дыялог вялі прадстаўнікі ўлады, прыродаахоўных службаў, грамадскіх суполак, устаноў адукацыі і культуры. Прыехалі і проста неабыякавыя людзі, якія ўмеюць цаніць, берагчы прыгажосць Айчыны.
Гасцей і ўдзельнікаў на ўрачыстым адкрыцці форуму вітаў Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Цалко. Ён зачытаў прывітальнае слова ад Прэзідэнта, уручыў дыпломы і ганаровыя граматы прадстаўнікам шэрагу прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, што дбаюць пра ахову наваколля. Намінацый шмат. У конкурсе на лепшае сеткавае гідраметэаралагічнае падраздзяленне першай (сярод іншых пяцідзесяці) прызнана метэастанцыя Валожына. Лепшая аўтатранспартная арганізацыя ў працы па зніжэнні забруджвання атмасфернага паветра — “Беларуськалій”. А павучыцца таму, як трэба азеляняць і добраўпарадкаваць тэрыторыю, варта ў “Віцебскаблгаза”, дзе навялі ўзорную прыгажосць і паблізу іншых сваіх аб’ектаў: аўтазаправак, кафэ.
Пабольшала таксама заслужаных людзей, якія маюць званне “Ганаровы эколаг” і адпаведны нагрудны знак. Шмат цікавага можна было пабачыць на традыцыйнай выставе “Сучасныя тэхналогіі ў галіне аховы і выкарыстання прыродных рэсурсаў”. Каля сарака прадпрыемстваў прадставілі навінкі, распрацоўкі. Карысны досвед абыходжання з адыходамі ёсць у Брэсце, на прадпрыемстве “Магілёўхімвалакно”, новыя прэпараты распрацаваны для аграгаспадарак, былі прадстаўлены і іншыя інавацыйныя праекты, распрацоўкі. Прыцягвала ўвагу распрацоўка беларуска-нямецкай кампаніі “Фрэбар”, створанай на базе Барысаўскага завода медпрэпаратаў: яна займаецца вытворчасцю “штучнай ныркі” для гемадыялізу. Адзінае такое прадпрыемства ў Беларусі і адно з чатырох у свеце.
Былі экскурсіі на шэраг прадпрыемстваў, якія рацыянальна выкарыстоўваюць рэсурсы, аберагаюць наваколле. У філіяле “Сервалюкс Агра”, напрыклад, ёсць унікальная ўстаноўка, у Беларусі адзіная, якая цалкам ачышчае прамыслова-бытавыя сцёкі прадпрыемства і прылеглага аграгарадка, прычым з мінімальным прымяненнем рэагентаў. А “сухі астатак” ідзе як угнаенні на палі. Заехалі госці форуму і на бабруйскую пляцоўку для паасобнага збору смецця. Там 30 кантэйнераў, асобна можна выкідаць пластык, дробную бытавую тэхніку, шыны, адходы шкла…
Запомняцца ўсім два мерапрыемствы, у якіх паўдзельнічалі і многія бабруйчане. Гэта было зарыбленне ўчастка Бярэзіны каштоўнай пародай рыб: туды выпусцілі маладую сцерлядзь. Яна ў нашай краіне пад пагрозай знікнення і занесена ў Чырвоную кнігу, хоць раней лічылася прамысловым відам. А яшчэ заклалі памятную алею з маладых дубкоў каля Бабруйскай крэпасці. Напэўна, тыя 11 дрэў стануць напамінам нашчадкам пра паважлівае стаўленні беларусаў да прыроды.
Эстафету наступнага экафоруму прыняла Гомельшчына.

Іна Ганчаровіч

На здымку:
Прыгожай атрымалася цырымонія пасадкі дубкоў ля Бабруйскай крэпасці
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter