Добрая справа добрых людзей

Жылы пасёлак “SOS-Дзіцячая вёска” для выхавання не менш як 100 дзяцей-сірот будзе пабудаваны ў Магілёве
Жылы пасёлак “SOS-Дзіцячая вёска” для выхавання не менш як 100 дзяцей-сірот будзе пабудаваны ў Магілёве.

Будаўніцтва аб’екта дасць магчымасць аптымізаваць сістэму дзіцячых інтэрнатных устаноў, паэтапна перавесці дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, са школ-інтэрнатаў і дзіцячых дамоў на сямейныя формы выхавання.

Заказчыкам і інвестарам жылога комплексу выступіла міжнародная дабрачынная арганізацыя “SOS-Кіндэрдорф Інтэрнацыяналь” (Аўстрыя), генеральным падрадчыкам будаўніцтва — кіпрская кампанія з абмежаванай адказнасцю Milroy Enterprises Limited. Папярэдні кошт праекта ацэньваецца ў 2 мільёны еўра.

У жылым пасёлку “SOS-Дзіцячая вёска” будуць рэалізоўвацца сацыяльна значныя праекты.

Таццяна Паляжай
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter