Доўгае рэха той вайны

За Перамогу змагаліся салдаты розных нацыянальнасцяў. Шмат іх загінула пад час вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нашчадкі помняць пра той гераічны подзвіг.Мерапрыемствы да 70-х угодкаў вызвалення Беларусі ўвойдуць у праграму Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне. Пра тое на прэс-канферэнцыі пад назвай “Калі мы вайну забудзем, то зноў прыйдзе вайна...” паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міхаіл Рыбакоў. “Ваенная тэматыка будзе ў выступленнях творчых гуртоў на кожным нацыянальным падворку. А ў якой форме тое рабіць — вырашаюць самі ўдзельнікі”, — адзначыў ён. А ў гэтыя майскія дні актывісты нацыянальных супольнасцяў і моладзь прыносяць кветкі, вянкі да магіл сваіх суайчыннікаў, аддаючы даніну памяці загінулым. Актывісты шукаюць, дзе пахаваны воіны, родныя ім па крыві, даглядаюць брацкія магілы.
За Перамогу змагаліся салдаты розных нацыянальнасцяў. Шмат іх загінула пад час вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нашчадкі помняць пра той гераічны подзвіг.

Цырымоніі ўскладання кветак да помнікаў і мемарыялаў напярэдадні Дня Перамогі: жывы дыялог пакаленняўМерапрыемствы да 70-х угодкаў вызвалення Беларусі ўвойдуць у праграму Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне. Пра тое на прэс-канферэнцыі пад назвай “Калі мы вайну забудзем, то зноў прыйдзе вайна...” паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міхаіл Рыбакоў. “Ваенная тэматыка будзе ў выступленнях творчых гуртоў на кожным нацыянальным падворку. А ў якой форме тое рабіць — вырашаюць самі ўдзельнікі”, — адзначыў ён. А ў гэтыя майскія дні актывісты нацыянальных супольнасцяў і моладзь прыносяць кветкі, вянкі да магіл сваіх суайчыннікаў, аддаючы даніну памяці загінулым. Актывісты шукаюць, дзе пахаваны воіны, родныя ім па крыві, даглядаюць брацкія магілы.
“Для мяне тэма Вялікай Айчыннай вайны ніколі не будзе ў мінулым, — прызнавалася пад час прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын Галіна Левіна. — 800 тысяч яўрэяў было знішчана на тэрыторыі Беларусі. Тыя людзі недалюбілі, недавучыліся, недагаварылі нешта родным і сябрам... Для нас важна, каб нашы сучаснікі памяталі тую трагедыю, адчувалі яе і рабілі ўсё, каб ні ў якім разе такое не паўтарылася больш”. Для таго суполка пастаянна працуе па ўвекавечанні месцаў масавага знішчэння яўрэяў у Беларусі, а праграма “Памяць” — адна з галоўных у дзейнасці абшчыны. Больш за 75 памятных знакаў і помнікаў устаноўлена на месцах гібелі людзей. Найбуйнейшы ў Беларусі — мемарыяльны комплекс “Яма” ў Мінску. Помнікі ахвярам генацыду адкрыты ў Гарадзеі, Давыд-Гарадку, Баранавічах, Віцебску, Слуцку. Цяпер, па словах Галіны Левінай, перад Саюзам стаяць дзве важныя задачы. Першая: стварыць Алею праведнікаў, прысвечаную людзям, якія цаной уласных жыццяў ратавалі яўрэяў у вайну — такіх, дарэчы, у Беларусі больш за 700 чалавек. Другая: удзел у стварэнні мемарыяльнага комплексу ў канцлагеры Трасцянец пад Мінскам.
На канцэрце “Майскі вальс” у Мінску выступае народны хор украінскай песні “Крыніца”Тэме Халакоста прысвечаны і спектакль “Без назвы” творчай лабараторыі “Тэатральны квадрат”, што дзейнічае пры Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур. Мастацкі кіраўнік лабараторыі Ганна Суліма расказвала, як мініяцюра, якая ўзнікла ў “Гістарычнай майстэрні” па вуліцы Сухой, 25, каля помніка першаму дню вайны Леаніда Левіна “Стол і крэсла”, за тры гады пераўтварылася ў спектакль. У ім практычна няма слоў, акцэнт зроблены на пластыку. Сюжэт такі: яркія ўспышкі, нібы вытрымкі з толькі што прачытанай кнігі. “Сучасны чалавек трапляе ў вагон цягніка, што перавозіць яўрэяў, — апавядае Ганна Суліма, — Затым гета, страх, гвалт, катаванні, жах, а ў канцы — знішчэнне ў газавай камеры...”. Спектакль — без слоў, аднак зразумелы гледачу любой нацыянальнасці. Трупу з 14 чалавек з пастаноўкай запрашаюць да сябе розныя замежныя тэатры. Нядаўна мінчане пабывалі ў Мілане, дзе спектакль паказалі тройчы. Ён пройдзе і на Х Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, а ў кастрычніку — на міжнароднай маладзёжнай канферэнцыі ў Паўладары.
Глыбей асэнсаваць трагедыю мінулага, захаваць памяць пра вайну, мужнасць і гераізм салдат імкнуцца і ў грузінскай суполцы “Мамулі”. Штогод грузінская дэлегацыя наведвае Брэст.
Там, на плітах мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”, увекавечаны імёны намесніка палітрука, намесніка камандзіра мінамётнай роты Анісіма Асаціяні, радавога Іраклія Басташвілі, радыста Івана Зедгінідзе, сяржанта Акакія Шэварнадзэ. З грузінаў-Герояў Савецкага Саюза дзевяць удзельнічалі ў вызваленні Беларусі. Імем Героя Серго Чыгладзэ названа вуліца ў Мінску. У брацкай магіле пад Віцебскам пахаваны грузінскі паэт Мірза Гелавані. “Калі гаварыць пра Вялікую Айчынную вайну, то галоўнае для нас — перадаць памяць пра яе, — казала на прэс-канферэнцыі актывістка суполкі “Мамулі” Мзевінар Акабія. — Бо сыходзяць ветэраны, і наступныя — мы. Калі не зберагаць праўду пра вайну, то з часам у перапісаных “дабрадзеямі” падручніках дзеці будуць чытаць скажоную яе гісторыю, якая ўжо цяпер падаецца ў шэрагу краін”.
І сапраўды, цяпер робіцца шмат спробаў перапісаць гісторыю, ачарніць тых, хто ахвяраваў сваім жыццём, вызваляючы Еўропу ад фашызму У якасці прыкладу Міхаіл Рыбакоў прывёў такую статыстыку: амаль 10 працэнтаў грамадзян ФРГ, маладзейшых за 25 гадоў, лічыць, што вайну пачаў Савецкі Саюз, а перамогу атрымалі ЗША... Кожны пяты жыхар Германіі не ведае пра канцлагеры, у якіх фашысты знішчалі людзей тысячамі.
Як актыўней прыцягваць моладзь да свайго роду паломніцтваў па месцах ваеннай славы, як “адарваць” дзяцей ад камп’ютарных гульняў і вярнуць у рэальнасць — гэта хвалюе актывіста армянскага аб’яднання “Айастан” Роберта Геваркяна. Для гэтага, лічыць ён, неабходна асабістае судакрананне з гісторыяй: праз помнікі, мемарыялы, скульптуры…
Дарэчы, у Беларусі месцы памяці пра вайну прыцягальныя для турыстаў: Брэст, Хатынь, Буйніцкае поле, Лінія Сталіна, мемарыял Чырвоны Бераг у Жлобінскім раёне… Калі ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур прымалі дэлегацыі ветэранаў, дзяцей з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі, то іх вазілі туды на экскурсіі. Пабываўшы ў Хатыні, юныя госці з розных рэгіёнаў Расіі, краін Прыбалтыкі прызнаваліся: пачуўшы званы, убачыўшы спісы спаленых жыхароў Хатыні ды велізарныя могілкі іншых спаленых вёсак Беларусі, яны пачыналі па-іншаму глядзець на далёкую ўжо ад нас вайну. Бо калі пакуты мільёнаў людзей адчуеш сэрцам, то боль той вайны становіцца і тваім болем.

Кацярына Мядзведская

На здымках:
Цырымоніі ўскладання кветак да помнікаў і мемарыялаў напярэдадні Дня Перамогі: жывы дыялог пакаленняў
На канцэрце “Майскі вальс” у Мінску выступае народны хор украінскай песні “Крыніца”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter