Чыя песня лепшая?

Прэзідэнцкі аркестр Беларусі праводзіць конкурсны адбор вакалістаў
Прэзідэнцкі аркестр Беларусі хутка папоўніцца і новымі выканаўцаміПрэзідэнцкі аркестр Беларусі праводзіць конкурсны адбор вакалістаў.

Спяваць у вядомым творчым калектыве – прэстыжная справа. Цяпер жа магчымасць пазмагацца за месца ў аркестры атрымалі маладыя вакалісты з усёй Беларусі. Першы адобрачны тур пачаўся ў Лідзе. У конкурсе выканаўцаў удзельнічаюць юнакі і дзяўчаты, якія пражываюць у Беларусі і маюць як мінімум сярэднюю спецыяльную музычную адукацыю, а таксама навучэнцы апошніх курсаў музычных навучальных устаноў.

Адборачныя кастынгі праходзяць у пятнаццаці гарадах Беларусі. Хто паспяхова пройдзе гэтую стадыю конкурсу, той прыме ўдзел у фінальным конкурсным канцэрце ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. Пераможцы ж конкурсу стануць вакалістамі аркестра.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter