Чатыры вектары праекта

Прэзентацыя новага праекта ПРААН “Здаровая сям’я” прайшла ў Століне
Прэзентацыя новага праекта ПРААН “Здаровая сям’я” прайшла ў Століне.

Праект разлічаны на два гады. Ён паспрыяе паляпшэнню стану здароўя жыхароў тэрыторый, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, праз павышэнне інфармаванасці чатырох мэтавых груп. Гэта — спецыялісты сістэмы аховы здароўя; цяжарныя жанчыны і кормячыя маці; будучыя бацькі; настаўнікі і вучні сярэдніх школ. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена пытанням здаровага мацярынства, бацькоўства, выхавання і развіцця здаровых дзяцей, а таксама бяспечнага пражывання на пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы тэрыторыях.

Праектам прадугледжваецца адкрыццё і абсталяванне Цэнтра здароўя маці і дзіцяці ў Століне. Будуць створаны два тэматычныя інтэрнэт-сайты і серыя відэафільмаў, прысвечаных здароваму мацярынству, бацькоўству і дзяцінству.

Васіль Харытонаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter