Бяда прыходзіць нечакана

У Рызе з­за трагедыі ў буйным супермаркеце не святкавалі 25-я ўгодкі суполкі “Сьвітанак”
У Рызе з­за трагедыі ў буйным супермаркеце не святкавалі 25-я ўгодкі суполкі “Сьвітанак”

Як вядома, літоўскае таварыства беларускай культуры з Рыгі “Сьвітанак” збіралася адзначыць 25-я ўгодкі напрыканцы лістапада. “Гісторыя беларусаў Латвіі складвалася стагоддзямі. Гісторыя нашага таварыства яшчэ толькі нараджаецца. Яна пачынае свой адлік з 27 лістапада 1988 года,” — чытаем на галоўнай старонцы сайта “Сьвітанка” ў інтэрнэце. Там жа даведваемся: у латвійскай дзяржаве жыве прыкладна 90 тысяч беларусаў. “Таварыства “Сьвітанак” пачало дзейнічаць ў далёкім 1988-м адным з першых на постсавецкай прасторы і было першай арганізацыяй нацыянальнай меншасці ў Латвіі” — падкрэслена ў віншаванні суполцы ад Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
Цяпер нашы рыжскія суайчыннікі разам з віншаваннямі атрымліваюць і спачуванні. Спланаваная на 23 лістапада ўрачыстасць была адменена з-за трагедыі ў гандлёвым цэнтры Maxima. Як вядома, там рухнуў дах, шмат людзей загінула, у Латвіі была абвешчана трохдзённая жалоба.
Рэдакцыя газеты “Голас Радзімы” таксама выказвае спачуванні ўсім рыжанам і гасцям горада, незалежна ад нацыянальнасці, каго вялікае гора зачапіла чорным крылом. Няхай хапае вам мужнасці і стойкасці духу, дарагія сябры і суседзі, каб годна справіцца з цяжкім выпрабаваннем. Жадаем хутчэй вярнуцца да здаровага жыцця тым, хто трапіў у бальніцы.
Пра гісторыю таварыства “Сьвітанак”, яго дзейнасць мы раскажам іншым разам.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter