Будуць новыя сустрэчы

Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур — пляцоўка для дыялогу дыяспарКантакты навукоўцаў Беларусі і Украіны — з’ява не новая. Але ці сустракаюцца беларускія вучоныя, бываючы на канферэнцыях ва Украіне ці іншых краінах, са сваімі суайчыннікамі? Не часта. То, магчыма, сустрэча ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур падкажа кіраўнікам беларускіх суполак: сувязі з Бацькаўшчынай магчымыя і на навуковай аснове. Па ініцыятыве Інстытута філасофіі НАН Беларусі і НАН Украіны ў РЦНК сустракаліся навукоўцы Украіны, што былі ў Мінску на канфэрэнцыі, з актывістамі суполкі “Ватра” — грамадскага аб’яднання ўкраінцаў у Беларусі.
Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур — пляцоўка для дыялогу дыяспар

Кантакты навукоўцаў Беларусі і Украіны — з’ява не новая. Але ці сустракаюцца беларускія вучоныя, бываючы на канферэнцыях ва Украіне ці іншых краінах, са сваімі суайчыннікамі? Не часта. То, магчыма, сустрэча ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур падкажа кіраўнікам беларускіх суполак: сувязі з Бацькаўшчынай магчымыя і на навуковай аснове. Па ініцыятыве Інстытута філасофіі НАН Беларусі і НАН Украіны ў РЦНК сустракаліся навукоўцы Украіны, што былі ў Мінску на канфэрэнцыі, з актывістамі суполкі “Ватра” — грамадскага аб’яднання ўкраінцаў у Беларусі.
“Мы гаварылі пра наш цэнтр, яго планы, магчымасці, — расказаў кіраўнік РЦНК Міхаіл Рыбакоў. — Паказалі гасцям выставы аб нацсупольнасцях у Беларусі і беларусах замежжа. Дактарам філасофіі Людміле Філіповіч і Вікторыі Ларыёнавай цікава было даведацца пра жыццё ўкраінцаў у Беларусі, пра Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. А беларускія ўкраінцы цікавіліся падзеямі ва Украіне і тым, як прымяняюцца вынікі даследаванняў навукоўцаў-землякоў на практыцы”.
На сустрэчы вылучана прапанова: прадаўжаць кантакты, стварыць на базе РЦНК Грамадскі інстытут дыяспар — пляцоўку па абмене інфармацыяй аб іх дзейнасці. Мяркуецца прыцягнуць да праекта прадстаўнікоў іншых дыяспар, што жывуць у Беларусі, навукоўцаў з іх гістарычных радзім.

Іван Іванаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter