Бліжэй да зямлі

Хутарскія гаспадаркі стануць новай адметнасцю аграрнай рэчаіснасці
Хутарскія гаспадаркі стануць новай адметнасцю аграрнай рэчаіснасці.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра паведаміў, што міністэрства гарантуе выдзяленне зямельных участкаў тым, хто жадае жыць на хутары і весці там гаспадарку. Акрамя таго, на дзяржаўным узроўні прадугледжана аказваць дапамогу будучым уладальнікам хутарскіх гаспадарак у будаўніцтве жылля, пракладцы лініі электраперадач.

І хоць юрыдычны статус уладальніка хутара яшчэ не вызначаны, цікавасць да новай формы вядзення сельскай гаспадаркі ўжо ёсць. Многія гараджане хочуць мець домік у вёсцы, каб займацца экатурызмам. Магчыма, заходні вопыт у хутарской гаспадарцы будзе найбольш прымальны, лічыць міністр.

Галоўная мэта, якую маюць арганізатары стварэння хутароў, — даць людзям права асэнсаванага выбару: жыць у вёсцы, на хутары або ў аграгарадку. На думку міністра, аднаўленне хутарскога вядзення сельскай гаспадаркі будзе і адным са спосабаў падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак.

Таццяна Лобас
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter