На прасторах Расіі беларускія трактары не здаюць пазіцый, заваяваных яшчэ ў савецкія часы

“Беларусы” на рускім полі

На прасторах Расіі беларускія трактары не здаюць пазіцый, заваяваных яшчэ ў савецкія часы

Па ўсім Савецкім Саюзе, ды і за яго межамі славіліся трактары мінскай вытворчасці. Цэняць і сёння аграрыі Расіі старанных працаўнікоў, якія з часам набылі камфортнасць, “асвоілі” шмат розных заняткаў не толькі ў сельскай, але і ў камунальнай гаспадарцы.

Пра трывалыя пазіцыі трактароў “Беларусь” на расійскім аграрынку сведчыць і сёлетняя падзея: на галоўнай сцэне Мінсельгаса Расіі, у Міжнародным выставачным цэнтры “Крокус Экспа” прайшло ўзнагароджанне “Прызамі сялянскіх сімпатый” пераможцаў конкурсу “Лепшая сельгасмашына-2015”. А перад тым у аграрыяў пыталі: якія, на іх думку, маркі сельгасмашын лепшыя ў дзевяці намінацыях? У анкеты ўпісвалі маркі машын і ацэньваць іх па 4-х спажывецкіх уласцівасцях: якасць працы, надзейнасць, сэрвіс і кошт.

На адрас арганізатараў паступіла 1317 анкет ад спецыялістаў АПК, сабраных у рэгіёнах расійскіх машынна-выпрабавальных станцый. Пераможцам конкурсу “Лепшая сельгасмашына-2015” у намінацыі “Лепшы трактар” стаў трактар ​​“Беларус 82.1” вытворчасці Мінскага трактарнага завода. Гэтая ж мадэль трактара была лепшаю і паводле вынікаў апытанняў з 2009 па 2013 гады.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter