Атрымалі прызнанне

Дзве ўзнагароды заваявалі беларускія кінематаграфісты на XVI Міжнародным кінафестывалі “Залаты віцязь”, які праходзіў у гарадах Стаўрапольскага краю.
Дзве ўзнагароды заваявалі беларускія кінематаграфісты на XVI Міжнародным кінафестывалі “Залаты віцязь”, які праходзіў у гарадах Стаўрапольскага краю.

Кінастужка Любові Бітно “Калядны падарунак” падзяліла перамогу ў намінацыі “Кароткаметражныя дакументальныя фільмы” з расійскай карцінай “Вясковы фатограф” Аляксея Пагрэбнага. Акрамя таго, “Бронзавы віцязь” быў прысуджаны ў конкурсе анімацыйных фільмаў беларускаму мультыплікатару Ірыне Кадзюковай за экранізацыю казак Андэрсена “Залатыя падковы”. Усяго ў конкурсную праграму “Залатога віцязя” ўваходзіла больш за 200 фільмаў. Галоўную ўзнагароду (Гран-пры кінафоруму) атрымаў фільм расійскага рэжысёра Паўла Лунгіна “Востраў”.

Ірына Цімохіна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter