Адлегласці — не перашкода

Гандлёва-прамысловыя палаты Беларусі і Калумбіі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Гандлёва-прамысловыя палаты Беларусі і Калумбіі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.

Подпісы пад дакументам паставілі старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Васіль Раманаў і пасол Калумбіі ў Расіі і Беларусі Дыега Табон. Бакі абмеркавалі магчымасці актывізацыі гандлёва-эканамічных адносінаў, дамовіліся аб наладжванні дзелавых візітаў, правядзенні выстаў беларускіх і калумбійскіх тавараў. “Той узаемны таваразварот, які склаўся ў нашых краін, можа быць значна павялічаны. Патэнцыял у гандлёвай сферы не вычарпаны. І гандлёва-прамысловыя палаты будуць садзейнічаць наладжванню кантактаў паміж беларускімі і калумбійскімі суб’ектамі гаспадарання”, — паведаміў Васіль Раманаў, падкрэсліўшы, што да падпісання пагаднення бакі ішлі некалькіх гадоў.

Надзея Радзіёнава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter