Ад Самары да Брэста і Мінска

Дэлегацыя школьнікаў і настаўнікаў з Паволжа не выпадкова выправілася ў далёкую вандроўкуСёлетнія 70-я ўгодкі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адзначаюць не толькі ў нашай краіне. Далучыліся да святочных імпрэз і суайчыннікі з Паволжа. “На Самарскай зямлі памятаюць: Беларусь вызвалялі, за яе гінулі тысячы савецкіх воінаў розных нацыянальнасцяў, — гаворыць прэзідэнт суполкі “Руска-Беларускае Братэрства 2000” Ірына Глуская. — Сумесна з кіраўніком аддзялення “Уфа” Пасольства Беларусі ў Расіі Васілём Новакам рыхтуем спісы ветэранаў-удзельнікаў вызвалення Беларусі. Бліжэй да свята ўрачыста ўручым ім юбілейны медаль “70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Пра подзвіг дзядоў памятае і маладое пакаленне. Таму педагогі, вучні 82-й школы, якая шмат гадоў супрацоўнічае з нашай суполкай, на вясновых канікул вырашылі наведаць Беларусь. Відаць, наша любоў да Бацькаўшчыны ім перадалася”.
Дэлегацыя школьнікаў і настаўнікаў з Паволжа не выпадкова выправілася ў далёкую вандроўку

Для гасцей з Самары грае школьны ансамбль “Элегія” з МінскаСёлетнія 70-я ўгодкі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адзначаюць не толькі ў нашай краіне. Далучыліся да святочных імпрэз і суайчыннікі з Паволжа. “На Самарскай зямлі памятаюць: Беларусь вызвалялі, за яе гінулі тысячы савецкіх воінаў розных нацыянальнасцяў, — гаворыць прэзідэнт суполкі “Руска-Беларускае Братэрства 2000” Ірына Глуская. — Сумесна з кіраўніком аддзялення “Уфа” Пасольства Беларусі ў Расіі Васілём Новакам рыхтуем спісы ветэранаў-удзельнікаў вызвалення Беларусі. Бліжэй да свята ўрачыста ўручым ім юбілейны медаль “70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Пра подзвіг дзядоў памятае і маладое пакаленне. Таму педагогі, вучні 82-й школы, якая шмат гадоў супрацоўнічае з нашай суполкай, на вясновых канікул вырашылі наведаць Беларусь. Відаць, наша любоў да Бацькаўшчыны ім перадалася”.
Усіх было 30, з іх 17 — вучні 6-8 класаў, з імі настаўніцы Людміла Каральковай і Вольга Чуйкова. Вандроўнікі спачатку наведалі Брэст, Белавежскую пушчу, а ў ёй — рэзідэнцыю беларускага Дзеда Мароза. Усіх уразілі мемарыяльныя комплексы “Брэсцкая крэпасць-герой” і “Хатынь”. Мемарыял спаленых вёсак вельмі ўразіў сямікласніка Марка Іванца. Анастасіі Філімонавай спадабаліся добрыя беларускія дарогі і завядзёнка, што вадзіцелі аўто прапускаюць пешаходаў на пераходах. Экскурсіі для Насці ўсе былі вельмі цікавымі, але найбольш уражанняў ад Хатыні, Нясвіжскага замка. Зрэшты, яна яшчэ не раз плануе прыехаць сюды. Святлана Касалапава будзе згадваць, што ў Беларусі прыгожа, чыста і шмат усяго цікавага. Найбольш уразіла яе Хатынь, спадабаўся Мінск.
У самарцаў была аглядная экскурсія па сталіцы. Верхні горад, плошча Свабоды, дзе побач шмат архітэктурных помнікаў… На плошчы Незалежнасці агледзелі касцёл святых Сымона і Алены, пабачылі Дом Урада, пахадзілі па гандлёвым цэнтры “Сталіца”.
Многа эмоцый выклікаў шматфункцыянальны комплекс “Мінск-Арэна”, дзе ўжо хутка будуць праходзіць гульні чэмпіянату свету па хакеі. Гасцям паказалі і Нацыянальную бібліятэку Беларусі.
Самарцаў гасцінна  прымалі ў Белавежскай пушчы, у рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза Запомніцца, аднак, Беларусь самарскім школьнікам не толькі экскурсіямі. Дарослыя паклапаціліся, каб яны наладзілі кантакты з мінскімі аднагодкамі. Выбралі ў творчыя партнёры 77-ю школу з музычна-харавым і харэаграфічным ухілам. Так склаліся абставіны, што я, кіраўнік прэс-службы самарскай беларускай суполкі, таксама быў у Мінску, спрыяў таму, каб адбылася першая сустрэча мінскіх педагогаў з самарскімі. Ганаруся, што мінчане спрацавалі выдатна. І за тое вялікі дзякуй дырэктару школы Алене Рыбалтоўскай і яе намесніцы Таццяне Емяльянавай: усё атрымалася! Спецыяльна для гасцей зладзілі нават міні-канцэрт школьнага ўзорнага ансамбля скрыпачоў і віяланчэлістаў “Элегія” — хоць і былі канікулы.
Вядома ж, нам цікава было больш даведацца пра адметны гурт. “ У складзе ансамбля 15 чалавек, у рэпертуары — творы розных стыляў і жанраў, класічная і сучасная музыка”, — расказала кіраўнік гурта Жанна Бялова. Музыканты віртуозна гралі твор Ігара Лучанка “Родны кут”, мелодыя тая дала новае жыццё знакамітым радкам Якуба Коласа: “Мой родны кут, як ты мне мілы…” А мелодыю “Бацькаўшчына мая” напісала кампазітар Ларыса Мурашка на словы Уладзіміра Караткевіча.
Музыка ў гэтай школе гучыць і на канікулах, і такая атмасфера вабіць яркіх, працавітых музыкаў. Акрамя вучобы, яны могуць праявіць сябе і ў творчасці. Многія выпускнікі ўжо сталі прыкладам для сённяшніх вучняў. Спявачка Кацярына Семянчук — салістка Марыінскага тэатра (Санкт-Пецярбург). Гэта, дарэчы, пра яе газета “Коммерсантъ” пісала, што “госпожа Семенчук сегодня обладает не меньшим потенциалом, чем та же Елена Образцова”. Святлана Мацыеўская стала салісткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, Кацярына Валавік — вядучая на тэлеканале АНТ, Аляксандр Казакевіч — дырэктар 21-й гімназіі Мінска… Думаю, самарскім і мінскім школьнікам будзе цікава сябраваць, бо творчы патэнцыял 82-й самарскай школы таксама велізарны. На яе базе нашы суайчыннікі праводзяць значныя імпрэзы, у тым ліку абласныя дзіцячыя фестывалі мастацтваў “Адзінства” і “Беларусь — мая песня”, у якіх удзельнічаюць і вучні школы. “Сябраваць з творчымі людзьмі нам вельмі цікава, і мы вельмі рады, што можам наладзіць партнёрскія стасункі, — гаварыла Алена Рыбалтоўская. — Гэта будзе на карысць школьнікам дыы паспрыяе ўмацаванню дружбы паміж народамі”.
Кіраўнік групы, настаўніца біялогіі і хіміі з Самары Людміла Каралькова пад час сустрэчы казала, што хоць такая вандроўка ў Беларусь ладзіцца ўпершыню, аднак дзякуючы партнёрству з самарскімі беларусамі ў школе ўжо шмат ведаюць пра братнюю краіну. “Нашым вучням вельмі спадабаліся беларускія гарады і людзі, якія ў іх жывуць, мы атрымалі масу станоўчых эмоцый, — адзначыла яна. — Упэўнена: дружба паміж самарскімі і мінскімі школьнікамі будзе мацнець, і гэта — вельмі важна для таго, каб нашы вучні гарманічна развіваліся, рэалізоўвалі таленты”.
Знаёмства адбылося! А творчае, актыўнае супрацоўніцтва, спадзяюся, наперадзе.

Мікалай Бойка

На здымках:
Для гасцей з Самары грае школьны ансамбль “Элегія” з Мінска
Самарцаў гасцінна прымалі ў Белавежскай пушчы, у рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter