А музыка гучыць

На Першым нацыянальным тэлевізійным канале Малдовы па ініцыятыве пасольства Беларусі ў Кішынёве пачалася трансляцыя цыклу перадач “Беларусь музычная”.
На Першым нацыянальным тэлевізійным канале Малдовы па ініцыятыве пасольства Беларусі ў Кішынёве пачалася трансляцыя цыклу перадач “Беларусь музычная”.

Цыкл складаецца з серыі музычных праграм — лепшых канцэртных выступленняў беларускіх ансамбляў і сольных выканаўцаў. Малдаўскія тэлегледачы ўбачаць выступленні вядомых беларускіх калектываў на “Славянскім базары ў Віцебску”, “Залатым Шлягеры” ў Магілёве, канцэрце “Усе зоркі ў госці да нас”, а таксама музычныя нумары самадзейных калектываў беларусаў, якія пражываюць у Малдове.
Спецыяльна да Дня Перамогі была падрыхтавана і праграма, якая складаецца з музычных твораў ваеннай тэматыкі.

Цыкл перадач “Беларусь музычная” на Першым нацыянальным тэлевізійным канале Малдовы адкрыў пасол Беларусі ў гэтай краіне Васіль Саковіч. У тэлевізійным інтэрв’ю ён расказаў аб самабытнай музычнай культуры Беларусі, па-слядоўнай палітыцы дзяржавы па захаванню духоўнай спадчыны, развіццю мастацтва.

Вольга Карнеева
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter