Госці Дня беларускага пісьменства, сярод якіх будуць і беларусы замежжа, падораць Рагачову свае любімыя кнігі

І сюрпрызы, і падарункі

Госці Дня беларускага пісьменства, сярод якіх будуць і беларусы замежжа, падораць Рагачову свае любімыя кнігі

Пра гэта на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Рагачове паведаміла намеснік прэм’ер-міністра Наталля Качанава. Незвычайная акцыя пройдзе ўпершыню: гасцям свята, якія з’едуцца ў райцэнтр з розных рэгіёнаў Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа, прапанавана прывезці з сабой і падарыць гораду свае любімыя кнігі. Пасля літаратура трапіць у рагачоўскія бібліятэкі. Наталля Качанава адзначыла арыгінальнасць ідэі і запэўніла: у далейшым яна стане традыцыйнай пры правядзенні Дзён беларускага пісьменства і ў іншых рэгіёнах краіны.

Да свята ў Рагачове прымеркавана і навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарогамі святыні”, якая пачнецца 31 жніўня і завершыцца 4 верасня. Маршрут яе пройдзе па пяці раёнах Гомельскай вобласці і Гомеля, а ў склад увойдуць прадстаўнікі духавенства і творчай інтэлігенцыі. Адбудзецца і міжнародны круглы стол пісьменнікаў, у якім прымуць удзел творцы з Азербайджана, Вялікабрытаніі, Кітая, Казахстана, Кыргызстана, Сербіі, Славакіі. Упершыню ў свяце паўдзельнічаюць і прадстаўнікі беларускай дыяспары з 19 краін блізкага і далёкага замежжа.

Усяго ў праграме Дня беларускага пісьменства больш за 70 мерапрыемстваў. Будуць працаваць выстава СМІ, літаратурныя падворкі. Пройдзе свята літаратурных дажынак. Запланавана наладзіць таксама тэлемост з гарадамі-пабрацімамі Рагачова: расійскімі Кацельнікамі, украінскім Наваград-Валынскім.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter